14-гадовы школьнік затрыманы ў Мінску за наркагандаль

15 верасня, Позірк. Аб затрыманні ў Мінску 14-гадовага навучэнца адной са школ паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Адзначаецца, што падлетак “праз інтэрнэт уладкаваўся ў наркакраму кур’ерам і выконваў сваё першае тэставае заданне”.
Ён “павінен быў забраць закладку з забароненымі рэчывам і зрабіць схованку для спажыўцоў”, аднак “не паспеў, бо быў затрыманы”, гаворыцца ў паведамленні.
Паведамляецца, што з наркаабароту канфіскавана “некалькі разавых доз мефедрону”.
“Затрыманы прызнаўся, што ведаў пра пакаранне за падобную падпрацоўку, таму што прысутнічаў на выступах супрацоўнікаў інспекцыі па справах непаўналетніх у школе. А таксама распавёў, што сам ужываў забароненыя рэчывы. Ён выхоўваўся ў поўнай сям’і, але хаваў свой вольны час ад бацькоў”, — адзначае ГУУС.
Узбуджана крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў.
Падкрэсліваецца, што крымінальная адказнасць за распаўсюд наркотыкаў надыходзіць у Беларусі з 14 гадоў.
Паводле даных Вярхоўнага суда, за першыя шэсць месяцаў 2026 года за звязаныя з наркотыкамі злачынствы асуджана 1.039 чалавек, з іх 666 — за “незаконны абарот без мэты збыту” (ч. 1 арт. 328 КК), 314 — за “незаконны абарот з мэтай збыту” (ч. 2–5 арт. 328 КК).
Як паведамляў “Позірк”, паводле даных Вярхоўнага суда, у 2025 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных” артыкулаў Крымінальнага кодэкса павялічылася на 7,9% у параўнанні з 2024-м.
За здзяйсненне злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, летась было асуджана 2.253 чалавекі — 8% усіх асуджаных (у 2024-м — 2.088; 6,6%).
З іх 2.077, або 92,2%, прызнаныя вінаватымі паводле арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў), у 2024 годзе — 1.956, або 93,7%.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


