КДБ дадаў у спіс “тэрарыстаў” яшчэ чатырох чалавек

15 верасня, Позірк. Муж і жонка Дзмітрый і Таццяна Корсакавы, Арцём Меркель і вакалістка рок-гурта Dymna Lotva Кацярына Манкевіч унесеныя Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”.
Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале спецслужбы.
Падставай для ўключэння Корсаковых стаў прысуд, які набыў моц, паводле ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), Меркеля — прысуд паводле арт. 293 (масавыя беспарадкі), Манкевіч — паводле арт. 2891 (прапаганда тэрарызму) і 2901 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.
Прыгавор па справе сям’і Корсакавых Мінскі гарадскі суд вынес 10 чэрвеня. Пелагея Корсакава, якая пражывае ва Украіне, прысуджаная завочна да 11 гадоў пазбаўлення волі. Яе бацькі — Дзмітрый і Таццяна Корсакавы — асуджаныя адпаведна на 14 і 12 гадоў зняволення. Яны знаходзяцца ў няволі. Падрабязнасці крымінальнай справы невядомыя.
Раней паведамлялася, што Дзмітрыю і Таццяне Корсакавым былі інкрымінаваныя таксама ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве), і ч. 3 арт. 3331 (незаконнае перамяшчэнне праз мяжу атрутных рэчываў, агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў) КК.
Меркель і асуджаная завочна Манкевіч 11 верасня былі ўключаныя МУС у спіс “экстрэмістаў”.
Цяпер у пераліку “тэрарыстаў” 1.475 чалавек, уключаючы 723 грамадзян Беларусі.



- Грамадства, ПалітыкаБольшасць моладзі, імаверна, не ведае пра існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі — прадстаўнік РАДАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля рэжыму Лукашэнкі смяротнае пакаранне ніколі не было пытаннем права, яно было прадметам палітычнага гандлю — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя гады незалежнасці Беларусі сфера выкарыстання смяротнага пакарання звужалася, але ўсё змянілася пасля 2020 года — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРАДА пры падтрымцы Савета Еўропы стварыла сайт для прыцягнення ўвагі да праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛітва застаецца на баку ўсіх, хто імкнецца да дэмакратычнай Беларусі — прадстаўніца МЗС балтыйскай краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 33 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на прампрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы з пачатку года падаражэлі на 11,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
