Пяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентамі

15 верасня, Позірк. Пяць банкаў, якія працуюць у Беларусі, паведамілі аб змене асобных правілаў абслугоўвання і прадставіла новыя магчымасці для кліентаў, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз актуальнай інфармацыі іх прэс-службаў.
“Альфа Банк” з 22 верасня не будзе праводзіць безнаяўныя аперацыі на платформе Whitebird па картах Visa і Mastercard, выпушчаным банкам для рэзідэнтаў краін Еўрапейскага саюза.
Банк “БелВЭБ” павялічыў максімальны тэрмін жыллёвых крэдытаў з 20 да 25 гадоў. Дадзенае рашэнне, як адзначаецца, прынята ў мэтах “павышэння даступнасці іпатэкі для больш шырокага кола пазычальнікаў”. Навіна, лічаць у фінансава-крэдытнай установе, дазволіць кліентам “істотна скараціць памер штомесячных плацяжоў па крэдыце і нагрузку на сямейны бюджэт”.
“МТбанк” спыніў прыём заявак на афармленне новых плацежных картак PayOkay. З 22 кастрычніка будзе спынены прыём заявак на іх перавыпуск (па любой прычыне). Усе банкаўскія карткі, выпушчаныя да 22 кастрычніка, будуць працаваць па тарыфах і ўмовах на момант афармлення.
“СтатусБанк” адкрыў прамы абмен наяўных дырхамаў ААЭ ў Беларусі. “Мы — першы банк у краіне, які запусціў прамы абмен наяўных дырхамаў ААЭ”, — адзначана ў паведамленні.
“Тэхнабанк” з 1 кастрычніка ўносіць змены да новых адкрытых рахункаў па тарыфных пакетах “Карпаратыўны”, “Прэміум” і “Максімум”. У прыватнасці, павялічаны з аднаго да трох месяцаў ільготны перыяд абслугоўвання, а таксама ўстаноўленая на гэты тэрмін фіксаваная плата за абслугоўванне ў памеры 1 рубля ў месяц.
У Беларусі зарэгістраваны 21 банк (тры з іх — са стопрацэнтным замежным удзелам). Іх статутны капітал — 12 млрд 261,8 млн рублёў (+7,6% у гадавым вымярэнні).
Нарматыўны капітал на пачатак жніўня складаў 25 млрд 498,2 млн рублёў (+7,3% за 12 месяцаў); дастатковасць нарматыўнага капіталу — 19% (-0,5 адсоткавага пункта); схільныя да крэдытнай рызыкі актывы — 131 млрд 536,6 млн (+13%); актывы, якія не абслугоўваюцца, — 2 млрд 459,3 млн (-17%).
Прыбытак на 1 жніўня 2026 года склаў 2 млрд 153,6 млн рублёў — на 20,8% менш, чым на аналагічную дату 2025-га (2 млрд 153,6 млн).
Запазычанасць фізічных асоб па крэдытах на 1 жніўня 2026 года склала 32 млрд 346,6 млн рублёў (год таму — 28 млрд 192,3 млн; +14,7%): па спажывецкіх — 13 млрд 380,7 млн (11 млрд 113,2 млн; +20,4%), на фінансаванне нерухомасці — 18 млрд 939,6 млн (17 млрд 43,6 млн; +11,1%).
Пратэрмінаваная запазычанасць дасягнула 58 млн рублёў (48 млн; +20,8%): па спажывецкіх крэдытах — 56,7 млн (47,1 млн; +20,4%), на фінансаванне нерухомасці — 1,3 млн (0,9 млн; +44,4%).
Як паведамляў “Позірк“, сярэднія стаўкі па крэдытах банкаў (у нацыянальнай валюце, без уліку міжбанкаўскіх крэдытаў) знізіліся на 0,06 працэнтнага пункта — з 10,21% у чэрвені да 10,15% у ліпені 2026 года.
Запазычанасць па рублёвых і валютных крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам, на 1 жніўня 2026 года склала 68 млрд 866,5 млн рублёў — на 12,6% больш, чым на аналагічную дату 2025-га (61 млрд 172,3 млн), паказаў праведзены “Позіркам“ аналіз даных рэгулятара.
Пратэрмінаваная запазычанасць на пазначаную дату — 386,3 млн рублёў (зніжэнне ў 1,5 раза).
Нацбанк знізіў на верасень 2026 года разліковыя велічыні стандартнай рызыкі.
Для новых інвестыцыйных крэдытаў, прадастаўленых юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных), яны зніжаныя з 10,69% да 10,45% (тут і далей гадавых), для новых крэдытаў, прадастаўленых юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных, інвестыцыйных), — з 12% да 11,79%.
Стаўкі для новых крэдытаў фізічным асобам (за выключэннем ільготных), зменшацца з 17,83% да 17,65%, для новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб у рублях з тэрмінам вяртання ад года да трох гадоў — з 12,9% да 12,6%, для новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб у рублях з тэрмінам вяртання больш за тры гады — з 14,62% да 14,5%.
1 чэрвеня рэгулятар знізіў стаўку рэфінансавання з 9,75% да 9,25%.
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка



