Хрэнін у Кітаі абмеркаваў супрацоўніцтва з ваеначальнікамі Азербайджана і Ірана
15 верасня, Позірк. Міністр абароны Віктар Хрэнін на палях 13-га Пекінскага форуму па пытаннях бяспекі “Сяншань” правёў сустрэчы з кіраўніком абароннага ведамства Азербайджана Закірам Гасанавым і намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Ірана Махамадам Тахі Асанлу. Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага Мінабароны.
З Гасанавым Хрэнін абмяняўся думкамі аб “ваенна-палітычным становішчы”, яны “абмеркавалі пашырэнне супрацоўніцтва па пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць”.
Падчас сустрэчы з Асанлу, якая адбылася, як адзначаецца, з ініцыятывы іранскага боку, была абмеркаваная сітуацыя на Блізкім Усходзе. Бакі “пацвердзілі прыхільнасць далейшаму ўмацаванню двухбаковага супрацоўніцтва ў ваеннай сферы”.
Варта адзначыць, што супрацоўніцтва Беларусі і Азербайджана ў ваеннай сферы развіваецца на фоне астуджэння адносін з Арменіяй, пакуль яшчэ фармальна саюзніка Беларусі па Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.
13 чэрвеня 2024 года прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што ні ён, ні які-небудзь іншы афіцыйны прадстаўнік краіны не паедзе ў Беларусь, пакуль ва ўладзе ў Мінску знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік армянскага ўрада сказаў пра гэта ў кантэксце заяў беларускага палітыка: Лукашэнка на перамовах з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым 16 траўня таго года ў Баку прапанаваў “садзейнічанне ў пасляваенным аднаўленні тэрыторый”: “Якраз надышоў той цяжкі час, калі трэба адраджаць гэтыя землі, трэба вяртаць людзей. <…> Перамаглі, перамогу ўтрымалі, цяпер трэба адраджаць”.
Пасля заявы Пашыняна, 13 чэрвеня, амбасадар Арменіі ў Беларусі быў адкліканы ў Ерэван для кансультацый.
14 верасня гэтага года спікер Нацыянальнага сходу краіны Рубен Рубінян заявіў, што кансультацыі з амбасадарам Арменіі будуць працягвацца датуль, пакуль Мінск не прадставіць тлумачэнні або не прынясе прабачэнні за ранейшыя выказванні Лукашэнкі.
Іранскі бок ініцыяваў правядзенне сустрэчы на фоне свайго супрацьстаяння з ЗША ў раёне Персідскага заліва і Армузскага праліва. Можна таксама адзначыць, што іранскія беспілотнікі “Шахед” актыўна выкарыстоўваюцца Расіяй у падтрыманай Мінскам яе агрэсіўнай вайне з Украінай.
13-ы Пекінскі форум па пытаннях бяспекі “Сяншань” праходзіць у Кітаі 15–17 верасня. Перад пачаткам форуму Хрэнін сустрэўся са сваім кітайскім калегам Дун Цзюнем.

- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў у гадавым вымярэнні выраслі на 16,3% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні сельгасвытворчасць вырасла на 6,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


