Амбасада Беларусі ў Эстоніі прыпыніла працу консульскай службы

18 траўня, Позірк. Амбасада Беларусі ў Эстоніі паведаміла пра прыпыненне працы консульскай службы — “з тэхнічных прычын”.
Да аднаўлення працы, пра якое дыпламатычнае прадстаўніцтва паведаміць дадаткова, не будуць выдавацца беларускія візы, дакументы, ажыццяўляцца іншыя консульскія дзеянні.
Замежная ўстанова рэкамендуе грамадзянам “пры ўзнікненні экстраных сітуацый” звяртацца ў амбасаду Беларусі ў Фінляндыі або ў генеральнае консульства ў Даўгаўпілсе (Латвія).
Афіцыйны Талін не прызнае Аляксандра Лукашэнку законна абраным прэзідэнтам Беларусі, рэгулярна выступае і падтрымлівае ўвядзенне ў дачыненні да яго рэжыму санкцый.
Адначасова эстонскія ўлады на розных узроўнях падтрымліваюць беларускія дэмакратычныя сілы. Пасля падзей 2020 года многія беларусы, якія ўцяклі ад рэпрэсій, пасяліліся ў гэтай балтыйскай дзяржаве.
23 верасня 2022 года амбасада Беларусі ў Таліне паведаміла МЗС Эстоніі пра скарачэнне свайго штата да мінімуму. Гэта было зроблена на знак пратэсту супраць таго, што эстонская дэлегацыя падчас правядзення Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку арганізавала мерапрыемства з удзелам дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.
У той жа дзень у беларускі МЗС была выкліканая часовая павераная ў справах Эстоніі Трыін Хіесалу. Знешнепалітычнае ведамства выказала эстонскаму дыпламату незадаволенасць “шэрагам наўмысных дзеянняў”, у ліку якіх “афіцыйныя спробы прысвоіць права выступаць ад імя беларускага народа і авантуры на пляцоўцы ААН”. Ад амбасады было запатрабавана скараціць штат да аднаго супрацоўніка.
“Мы будуем міжнародную кааліцыю ў падтрымку незалежнай і свабоднай Беларусі. ЗША і Эстонія з’яўляюцца нашымі ключавымі саюзнікамі, — заявіла Ціханоўская 10 лістапада 2023 года на канферэнцыі “Эстонія — Беларусь” у Таліне. — У нас атрымліваецца захоўваць адзінства сярод дэмакратычных сіл. Веру, што толькі разам мы зможам перамагчы прарасійскі рэжым у Мінску”.
Эстонія ўваходзіць у сфармаваны беларускім урадам спіс “недружалюбных дзяржаў”.
Для прадстаўнікоў бізнесу з гэтых краін, якія валодаюць беларускімі кампаніямі, да канца 2025 года ўведзена абмежаванне на выплату прыбытку і дывідэндаў.
У сярэдзіне сакавіка Лукашэнка санкцыянаваў спрошчанае адчужэнне маёмасці асоб з “недружалюбных дзяржаў”.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+