Палітык Валерый Мацкевіч прызначаны кіраўніком апарата Аб’яднанага пераходнага кабінета

27 кастрычніка, Позірк. Палітык і грамадскі дзеяч Валерый Мацкевіч прызначаны кіраўніком апарата Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК). Пра адпаведнае рашэнне беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай 27 кастрычніка паведаміла прэс-служба АПК.
“Як кіраўнік апарата я бачу сваёй асноўнай місіяй арганізацыю працы кабінета як зладжанага механізму, які мае супольныя прыярытэты і адзіную мэту — незалежную дэмакратычную Беларусь без палітзняволеных і з легітымнай уладай”, — пракаментаваў сваё прызначэнне Мацкевіч.
Паводле яго слоў, перад АПК “як асноўным выканаўчым органам дэмакратычных сіл Беларусі” стаіць “вельмі адказная задача па рэалізацыі стратэгіі, якая мусіць забяспечыць набліжэнне транзіту ўлады ад злачыннага рэжыму да законнай і дэмакратычнай улады”.
“Кабінет фактычна ўсё больш выконвае ролю альтэрнатыўнага ўрада, — заявіў кіраўнік апарата АПК. — І тут я кажу не толькі пра прадстаўнічую функцыю — пабудову высокаўзроўневых стасункаў на міжнародным полі, што безумоўна вельмі важна, але ў дадзеным выпадку найперш пра распрацоўку такіх глабальных і сацыяльна значных праектаў, як нацыянальны пашпарт (“пашпарт новай Беларусі”. — “Позірк”.), ці, напрыклад, інфармацыйна-кансультацыйная служба “Адно акно”.
Паводле інфармацыі АПК, Мацкевіч удзельнічае ў палітычных працэсах Беларусі з 1999 года. Быў намеснікам старшыні апазіцыйнай арганізацыі “Малады фронт”.
Каардынаваў мабілізацыйныя кампаніі падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001, 2006, 2010 гадоў, балатаваўся на ў мясцовыя саветы дэпутатаў у 2007-м. Працаваў з амбасадамі Еўрасаюза і ЗША.
“Падчас перадвыбарчай кампаніі 2020 года кіраваў адной са стратэгічна-аналітычных груп у аб’яднаным штабе Святланы Ціханоўскай. Адразу пасля выбараў прайшоў праз жодзінскую турму і ізалятар на Акрэсціна”, — паведамляе АПК.
Увосень 2020 года Мацкевіч стаў членам Каардынацыйнай рады (КР) па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў Беларусі, займаў пасаду прадстаўніка па пытаннях узаемадзеяння з праграмай ЕС “Усходняе партнёрства”. Працаваў над рэформай КР.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах за год вырасла ў 6,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 37,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства