На фоне разгрому НКА ў Беларусі створаны ваенна-патрыятычны фонд

20 траўня, Позірк. Пра стварэнне дабрачыннага фонду “Маладая гвардыя”, які будзе прыцягваць сродкі для ваенна-патрыятычных клубаў, паведаміла 19 мая прэс-служба ўнутраных войскаў МУС.
Намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў заявіў, што “ўтварэнне фонду — гэта магчымасць прыцягнення сродкаў для развіцця ваенна-патрыятычнага руху і аказання дапамогі тым, каму яна патрэбна”.
Дырэктарам дабрачыннага фонду прызначана праўладны палітолаг, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Ала Веруш. Паводле яе слоў, задача фонду заключаецца ў “дабрачыннай дапамозе ў развіцці ваенна-патрыятычных клубаў унутраных войскаў”.
“Яшчэ адзін яго вектар — папулярызацыя гэтага кірунку. Мы выгадавалі новае пакаленне маладых беларусаў, таму не можам іх страціць. Фонд будзе дапамагаць развіццю ўжо іх ініцыятыў, накіраваных на карысць Радзімы”, — сказала Веруш.
Пра адкрыццё фонду было абвешчана ў мінскай вайсковай часці 3214. Удзельнікі ваенна-патрыятычных клубаў прадэманстравалі навыкі зборкі і разборкі аўтамата, зараджання магазіна, стральбы з разнастайных відаў зброі з розных палажэнняў, скалалажанне, рукапашны бой, тактычныя дзеянні, аказанне сама- і ўзаемадапамогі, кіраванне БЛА і FPV-дронамі, інш.
Фонд будзе займацца падтрымкай ваенна-патрыятычных клубаў усёй краіны, якіх у Беларусі зараз 18, у іх — больш за 2 тысячы выхаванцаў, паведамляюць дзяржСМІ.
У склад апякунскага савета фонду ўвайшлі “прадстаўнікі сілавога блока, масмедыя, бізнесу”. Заяўлена, што фонд таксама будзе ўдзельнічаць у арганізацыі і правядзенні “дабрачынных акцый, семінараў, конкурсаў, іншых асветніцкіх і спартыўных акцый для выхаванцаў клубаў”.
Пасля падзей 2020 года ў Беларусі масава ліквідуюцца некамерцыйныя і грамадскія арганізацыі і фонды.
Як паведамляў на пасяджэнні выніковай калегіі Міністэрства юстыцыі 9 лютага ў Мінску намеснік кіраўніка ведамства Алег Кот, Мінюст у 2023 годзе правёў “кантрольныя мерапрыемствы” ў дачыненні да больш як тысячы грамадскіх аб’яднанняў.
“Пісьмовыя папярэджанні вынесеныя ў дачыненні да 410 некамерцыйных арганізацый, — сказаў чыноўнік. — На падставе іскавых заяў Міністэрства юстыцыі, пададзеных у суды, ліквідавана 11 палітычных партый, 107 грамадскіх аб’яднанняў, 2 фонды”.
У апублікаваным 7 траўня аглядзе праваабарончай арганізацыі Lawtrend гаворыцца, што за перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і да канца красавіка 2024-га ў Беларусі ліквідавана не менш як 1.622 некамерцыйныя арганізацыі. У працэсе прымусовай ліквідацыі знаходзілася не менш за 1.003 НКА, рашэнне пра самастойную ліквідацыю прыняла сама меней 619.
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаЛукашэнка звязаў сваё "перавыбранне" з падтрымкай беларусамі "ўсходняга вектара"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаПуцін лічыць, што супрацоўніцтва з Мінскам у эканоміцы развіваецца "найлепшым чынам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі за год павялічылася ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску, Магілёве і яшчэ дзевяці гарадах мінулым днём абнавіліся рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка