На трохдзённыя вучэнні з тылавікамі з запасу прызавуць больш за 100 ваеннаабавязаных

21 траўня, Позірк. Камандна-штабныя вучэнні з органамі ваеннага кіравання і вайсковымі часцямі тылавога забеспячэння пройдуць 21–23 траўня ў Беларусі, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Адзначаецца, што для ўдзелу ў іх з запасу прызавуць больш за 100 ваеннаабавязаных.
На вучэннях плануецца адпрацаваць “пытанні кіравання тылавым забеспячэннем войскаў, разгрупавання запасаў матэрыяльных сродкаў, выкананне мерапрыемстваў па падвышэнні жывучасці аб’ектаў вайсковых часцей і арганізацый тылу”.
Трэніроўкай кіруе намеснік міністра абароны па тыле — начальнік тылу Узброеных сіл Андрэй Бурдыка.
Напярэдадні Мінабароны абвясціла пра прывядзенне ў гатоўнасць да “выканання задач па прызначэнні” батальённай тактычнай групы 6-й асобнай механізаванай брыгады (дыслакуецца ў Гродне) — “у рамках праверкі”.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.

- Палітыка
- ЭканомікаУ трэцім квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаБеларускае пытанне застанецца актуальным і пасля заканчэння вайны ва Украіне — кіраўнік МЗС НарвегііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС два дні запар не фіксуюць спробаў нелегальнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка


