Латушка: Польшча захоўвае падыход максімальнага садзейнічання беларускай грамадзянскай супольнасці

22 траўня, Позірк. Польшча “захоўвае падыход максімальнага садзейнічання беларускай грамадзянскай супольнасці”, такім чынам намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел Латушка пракаментаваў вынікі перамоў з дырэктарам консульскага дэпартамента МЗС Польшчы (згодна з інфармацыяй на ўрадавым партале, пасаду займае Юстына Хжаноўска).
Пасля сустрэчы беларускі палітык, якога цытуе прэс-служба АПК, зрабіў наступную выснову: ўрад Польшчы датрымліваецца гэтай пазіцыі, “нягледзячы на тое, што прымае актыўныя дзеянні для ўзмацнення бяспекі як на знешніх межах, так і ўнутры краіны”.
Паводле яго слоў, Варшава “будзе распрацоўваць змены ў візавым заканадаўстве” — для “стварэння адзіных нормаў” і “каб консулы разумелі, як дзейнічаць”. “Працу над новым законам плануюць пачаць у чэрвені, — паведаміў Латушка. — У жніўні ён будзе апублікаваны на партале заканадаўчых актаў Польшчы. Пасля гэтага будзе магчымасць уносіць нашыя прапановы ў рамках грамадскай дыскусіі. Важна, каб мы аб’ядналіся і ўнеслі комплексныя прапановы”.
Палітык адзначыў, што гуманітарныя візы па-ранейшаму выдаюцца “толькі адзін раз і толькі грамадзянам Беларусі, у якіх ёсць рызыка затрымання, арышту ці ўзяцця пад варту”. “Гэта значыць тым, каму патрэбная тэрміновая дапамога, каб з’ехаць з краіны. У нас працуе дастаткова эфектыўная дарожка візавай падтрымкі ў такіх выпадках”, — падкрэсліў ён.
Латушка паведаміў, што міжнародную абарону ў Польшчы атрымала больш за 8.100 грамадзян Беларусі. Дырэктара консульскага дэпартамента МЗС, сцвярджае намеснік кіраўніцы АПК, на сустрэчы запэўніла, што беларускія грамадзяне маюць права звярнуцца да польскага консула ў іншай краіне, калі нешта здарыцца з дакументамі аб статусе міжнароднай абароны і трэба вярнуцца ў Польшчу для іх аднаўлення. З іншай консульскай дапамогай “ёсць пэўныя цяжкасці”, але МЗС, паводле слоў палітыка, “гатовы разглядаць індывідуальныя выпадкі”.
Праблемы, якія ўзніклі ў выніку закрыцця праграмы Poland Business Harbour, заявіў Латушка, “будуць абмяркоўвацца пасля завяршэння праверкі Вышэйшай кантрольнай палатай у МЗС Польшчы з удзелам двух міністэрстваў” — фондаў і рэгіянальнай палітыкі, а таксама сям’і, працы і сацпалітыкі.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+