Польшча — аб’ект нумар адзін для паражэння ядзернай зброяй, заявіў супрацоўнік Ваеннай акадэміі

24 траўня, Позірк. Польшча — “аб’ект нумар адзін для паражэння ядзернай зброяй”, заявіў намеснік начальніка факультэта Генеральнага штаба Узброеных сіл Ваеннай акадэміі Андрэй Багадэль у эфіры Першага нацыянальнага канала беларускага радыё 23 траўня.
Польшча сама “абрала для сябе менавіта такую долю”, лічыць ён.
У якасці аргументаў Багадзель прывёў размяшчэнне ў польскім Рэдзікава (Паморскае ваяводства) базы супрацьракетнай абароны ЗША, які з’яўляецца “аб’ектам падвойнага прызначэння”.
“У радыусе паражэння аказваецца не толькі Беларусь, але і еўрапейская частка Расійскай Федэрацыі, уключаючы такія гарады як, напрыклад, Масква і Ленінград (маецца на ўвазе Санкт-Пецярбург. — “Позірк”.)”, — сказаў Багадзель.
Ён выказаў меркаванне, што размяшчэнне кантынгентаў ЗША на тэрыторыі Польшчы сведчыць аб тым, што гэтай краіне будзе адводзіцца нейкая “вельмі важная роля ў будучым светаўладкаванні” Еўропы.
Багадэль лічыць, што мэта ЗША — уцягнуць Расію ў “вайну у доўгую”. Паводле яго слоў, гэта адбываецца з мэтай “стратэгічнай паразы Расіі ў палітычных, эканамічных і ментальных сферах”.
На яго думку, з’яўленне тактычнай ядзернай зброі РФ у Беларусі “вельмі моцна ашаламіла Захад”.
7 траўня Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся правесці ў Беларусі “раптоўную праверку сродкаў — носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі” з “падачай спецбоепрыпасаў у ракетныя і авіяцыйныя воінскія часці”, загрузкай на пускавыя ўстаноўкі і падвескай на самалёты.
Праверка праводзіцца на фоне аналагічнай у Расіі.
Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW), прааналізаваўшы рыторыку прадстаўнікоў рэжымаў у Маскве і Мінску, выказаў меркаванне, што “ні Расія, ні Беларусь не імкнуцца да ядзернай эскалацыі, прымяненне імі ядзернай зброі застаецца малаверагодным”.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў Страсбургу сустрэнецца з генсакратаром СЕ і возьме ўдзел у акцыі да 4-й гадавіны вайны ва УкраінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСПЧ ААН разгледзіць даклад групы незалежных экспертаў па Беларусі і вынікі ўніверсальнага перыядычнага агляду (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага мігранты зрабілі ўдвая больш спробаў незаконна трапіць у ЕС з Беларусі, чым за ўвесь студзень (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 23 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка



