Выбаркам КР папярэдзіў пра рассылку ў Беларусі падазроных спасылак з заклікам да галасавання
25 траўня, Позірк. Карыстальнікам у Беларусі прыходзяць падазроныя спасылкі з заклікам удзельнічаць у галасаванні на выбарах у Каардынацыйную раду (КР) трэцяга складу, вынікае з паведамлення старшыні выбаркама КР Алены Прыходзька.
“Калі ласка, не карыстайцеся ніякімі спасылкамі, якія вам дасылаюць у хоць бы якіх чатах, тэлеграм-каналах альбо прыватныя асобы, — папярэдзіла яна. — Карыстайцеся толькі афіцыйнымі спасылкамі, якія знаходзяцца на сайце Каардынацыйнай рады альбо ў афіцыйным тэлеграм-канале Каардынацыйнай рады. Яшчэ раз заклікаю вас, калі ласка, дбайце пра вашую бяспеку”.
“Да нас прыходзяць ужо паведамленні пра тое, што ў Беларусі па беларускіх чатах распасылаюцца спасылкі з заклікам да галасавання. Выбарчая камісія і Каардынацыйная рада не маюць ніякага дачынення да гэтых спасылак. Мы не займаемся ніякай рассылкай, як ёй не займаецца ніхто з выбарчых суб’ектаў”, — падкрэсліла Прыходзька.
Агулам, паводле слоў старшыні выбаркама КР, “дэмакратычныя выбары былі запушчаны і зараз яны адбываюцца”. “У нас усё добра”, — сказала яна.
Выбары ў КР пачаліся апоўначы 25 траўня і, згодна з першапачатковым планам, мусяць завяршыцца ў 23:59 27 траўня.
Хутка пасля запуску галасавання Прыходзька паведаміла пра масіраваны DDoS-напад на платформу для галасавання. Спроба парушыць працу сістэмы была адбітая, паведаміла яна праз некалькі гадзін пасля здарэння. Пра тое, што “нічога страшнага не адбылося”, заявіў кіраўнік IT-платформы “Новая Беларусь” Павел Лібер, каманда якога распрацавала інфраструктуру для верыфікацыі выбаршчыкаў і анлайн-галасавання Belarus ID.
DDoS-нападам называецца спосаб наўмыснага парушэння працы рэсурсу шляхам яго перагрузкі вялікай колькасцю запытаў.
Для ўдзелу было зарэгістравана 12 выбарчых спісаў, адзін з іх — “Закон і правапарадак” на чале з лідарам арганізацыі былых сілавікоў ByPol Аляксандрам Азаравым — 24 сакавіка быў выключаны з гонкі на фоне скандалу з агітацыяй праз чат-бот плана “Перамога”.
Раней рэжым Аляксандра Лукашэнкі прызнаў усе 12 выбарчых спісаў “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”. Пазней Следчы камітэт адкрыў крымінальныя справы на 257 чалавек, якія выказалі жаданне балатавацца ў КР.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка