Беларусь акажа Зімбабвэ гуманітарную дапамогу на 390 тыс. долараў

30 траўня, Позірк. Гуманітарную дапамогу на суму каля 1,24 млн рублёў (390,4 тыс. долараў) накіруе Беларусь у якасці гуманітарнай дапамогі Зімбабвэ, вынікае з апублікаванай 30 траўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале пастановы ўрада.
Згодна з дакументам, Міністэрству па надзвычайных сітуацыях загадана камандзіраваць у гэтую афрыканскую краіну сваіх прадстаўнікоў “для суправаджэння гуманітарнай дапамогі, ўдзелу ў афіцыйных сустрэчах і ўрачыстай перадачы матэрыяльных каштоўнасцяў”.
У склад гуманітарнай дапамогі ўвойдуць прадукты харчавання, лекі і вітаміны, дзіцячыя адзенне і абутак, гаспадарчае мыла, коўдры і пледы, дызель-помпавыя ўстаноўкі.
3 красавіка прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва абвясціў рэжым нацыянальнага бедства ў краіне праз моцную засуху і нашэсце сельскагаспадарчых шкоднікаў. Ён паведаміў, што ў харчовай дапамогі будуць мець патрэбу больш за 2,7 млн чалавек, і звярнуўся да сусветнай супольнасці з просьбай аб падтрымцы. Зімбабвэ, паводле яго слоў, “спатрэбіцца дадаткова 2 млрд долараў на барацьбу з засухай”.
18 красавіка, віншуючы Мнангаву з Днём незалежнасці, Лукашэнка адзначыў, што “Беларусь з задавальненнем назірае за паспяховымі дынамічнымі зменамі ў розных галінах эканомікі Зімбабвэ”, звярнуў увагу на “важную ролю абмену візітамі на вышэйшым узроўні для ўмацавання двухбаковых кантактаў і выказаў надзею на хуткую сустрэчу з Мнангагвай на гасціннай беларускай зямлі”.
Беларускія ўлады актывізавалі кантакты з Зімбабвэ ў 2023 годзе, аднак актуальных звестак па двухбаковым тавараабароце няма. Па выніках 2022 года аб’ём узаемнага гандлю склаў каля 40 млн долараў, 2021-га — 25 млн, 2020-га — 33,6 млн.
Лукашэнка наведваў Зімбабвэ з 30 студзеня да 1 лютага 2023 года. У красавіку са шматдзённым візітам у Мінск прыязджала жонка прэзідэнта краіны Аксілія Мнангагва.
Падчас візіту Лукашэнкі было падпісанае пагадненне аб стварэнні сумеснай камісіі па супрацоўніцтве паміж краінамі, першае пасяджэнне якой прайшло ў Харарэ ў лютым гэтага года. Беларускую дэлегацыю ўзначальваў міністр замежных спраў Сяргей Алейнік.
26 студзеня 2024 года міністр унутраных спраў Іван Кубракоў падпісаў у Зімбабвэ мемарандум аб супрацоўніцтве паміж праваахоўнымі ведамствамі дзвюх дзяржаў. Паводле слоў кіраўніка МУС, Лукашэнка “даручыў аказаць усялякую падтрымку зімбабвійскім сябрам”.
31 студзеня гэтага года мемарандум аб супрацоўніцтве падпісалі ў Мінску міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік і яго зімбабвійская калега Сітэмбіса Джайл Глэдзіс Ньёні.
20 лютага ў Харарэ міністэрствамі абароны Беларусі і Зімбабвэ падпісаны план сумесных мерапрыемстваў у ваеннай сферы.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства