Мінск 11:39

На летнія канікулы дзецям палітвязняў сабрана больш за 20 тыс. еўра

Крыніца: BySol

30 траўня, ПозіркУ рамках арганізаванага фондам салідарнасці BySol дабрачыннага збору для дзяцей беларускіх палітвязняў сабрана больш за 20 тыс. еўра.

Паведамляецца, што сродкі будуць накіраваныя на дапамогу ў арганізацыі летняга адпачынку для дзяцей палітвязняў і экс-палітвязняў. На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачаная дапамога ў памеры 100 еўра.

Збор працягваецца, заяўленая сума — 23.400 еўра.

У мінулым годзе на адпачынак дзяцей палітзняволеных было сабрана 28.006 еўра. Дапамогу атрымалі 270 дзяцей з 149 сямей.

У Беларусі не засталося “ніводнай сям’і, якую тым ці іншым чынам не закранулі б рэпрэсіі”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 23 траўня ў відэазвароце да ўдзельнікаў кангрэса па беларускім палітзняволеным у Празе.

Паводле слоў палітыка, “тысячы беларускіх дзяцей растуць у няпоўных сем’ях толькі таму, што так захацеў дыктатар”.

Падзяліцца: