Экс-кіраўнік “Белінвестбанка” Брышцелеў асуджаны на 12 гадоў за атрыманне хабару
31 траўня, Позірк. Мінскі гарадскі суд прыгаварыў экс-старшыню праўлення “Белінвестбанка” Андрэя Брышцелева да 12 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за “атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры” (ч. 3 арт. 430 КК), паведаміла 31 тращня прэс-служба Генпракуратуры.
Паводле інфармацыі нагляднага органа, мужчына аштрафаваны на 2.000 базавых велічынь (80 тыс. рублёў), а таксама на 5 гадоў пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых, адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў і юрыдычна значных дзеянняў.
Брышцелеў знаходзіцца ў няволі з красавіка 2022 года.
Паведамляецца, што разам з ім асуджаныя былы выканаўчы дырэктар гэтага банка Андрэй Раманенка і экс-начальнік аднаго са структурных падраздзяленняў Ігар Піскуноў. Яны прызнаны вінаватымі паводле ч. 2 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай або службовым становішчам; гэтай часткай артыкула прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 6 гадоў). Піскунову таксама інкрымінавалі ч. 6 арт. 16 і ч. 2 арт. 431 (дапамога пры дачы хабару; прадугледжана да 5 гадоў абмежавання волі або ад 2 да 7 гадоў пазбаўлення волі, у абодвух выпадках са штрафам або без яго). Дэталі выраку ў дачыненні да згаданых асоб не прыводзяцца.
Генпракуратура падкрэсліла, што прыгавор не набыў моц і можа быць абскарджаны.
25 сакавіка стала вядома, што былы кіраўнік гомельскага аддзялення “Белінвестбанка” Алег Гарэлаў прыгавораны да 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Гомельскі абласны суд прызнаў яго вінаватым паводле арт. 430 (атрыманне хабару), арт. 130 (распальванне <…> варожасці або варажнечы) і арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў).
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+