Топ-менеджар “Белінвестбанка” прыгавораны да 10 гадоў зняволення — у абвінавачанні ёсць “палітычны” артыкул

25 сакавіка, Позірк. Былы кіраўнік гомельскага аддзялення “Белінвесбанка” Алег Гарэлаў прыгавораны Гомельскім абласным судом да 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Як паведамляе “Гомельская Вясна”, ён прызнаны вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 430 (атрыманне хабару), арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў).
Са спасылкай на матэрыялы справы праваабаронцы адзначаюць, што ўраджэнец Казахстана Гарэлаў “лабіраваў інтарэсы знаёмага бізнесоўца, атрымаўшы за гэта хабар”, а таксама “пакідаў негатыўныя каментары ў інтэрнэце на адрас супрацоўнікаў праваахоўных органаў” і “высушваў марыхуану для асабістага ўжывання”.
Акрамя пазбаўлення волі, яму прызначаны штраф у памеры 1.000 базавых велічынь (40.000 рублёў) і забаронена на пяць гадоў займаць кіруючыя пасады.
З 5 снежня 2023 года Мінскі гарадскі суд вядзе закрыты працэс над былым старшынём праўлення “Белінвестбанка” Андрэем Брышцелевым.
Ён, а таксама былы выканаўчы дырэктар банка Андрэй Раманенка і бізнесовец Ігар Піскуноў абвінавачваюцца паводле ч. 3 арт. 430, ч. 2 арт. 424 (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі) і ч. 2 арт. 431 (даванне хабару) КК.
Брышцелеў быў затрыманы ў красавіку 2022 года.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

