Ціханоўская ў дзень народзінаў Алексіевіч назвала пісьменніцу ўвасабленнем духу беларускага народа

31 траўня, Позірк. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 года Святлана Алексіевіч сваёй творчасцю “ўзнесла гісторыі звычайных людзей”, яны сталі “летапісам агульнай гісторыі” народа, адзначыла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, віншуючы 31 траўня пісьменніцу з 76-годдзем.
На думку палітыка, Алексіевіч, як і прызнаны палітвязнем лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года праваабаронца Алесь Бяляцкі, увасабляе дух беларускага народа.
Алексіевіч — першы ляўрэат згаданай прэміі ў гісторыі незалежнай Беларусі. Улетку 2020 года ўвайшла ў прэзідыум першага складу Кардынацыйнай рады. 9 верасня таго ж года ў яе мінскую кватэру спрабавалі трапіць невядомыя. Тады Алексіевіч папрасіла журналістаў дзяжурыць каля яе дома, падтрымаць літаратара прыехалі заходнія дыпламаты. Неўзабаве пасля гэтага пісьменніца з’ехала з краіны. Цяпер жыве ў Германіі.
Праваабаронца Бяляцкі знаходзіцца ў няволі з 14 ліпеня 2021 года. 3 сакавіка 2023-га яго прыгаварылі да 10 гадоў пазбаўлення волі ў рамках палітычна матываванай справы. У снежні 2022 года Нобелеўскую прэмію за яго атрымала жонка Наталля Пінчук, на цырымоніі прысутнічала Ціханоўская.

Алексіевіч: Мы прапаноўвалі перамену жыцця і ўлады не праз кроў, але нас сцягнулі на зямлю
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь другі месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе малы і сярэдні бізнес амаль на чвэрць павялічыў выручку ад продажаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства