Чыстыя замежныя актывы Нацбанка за месяц выраслі на 4%
6 чэрвеня, Позірк. Чыстыя замежныя актывы Нацыянальнага банка за красавік 2024 года выраслі на 1 млрд 21,3 млн рублёў і склалі на 1 траўня 26 млрд 259,6 млн рублёў (+4%), або 8 млрд 69,5 млн долараў паводле афіцыйнага курсу.
Згодна з данымі на сайце рэгулятара, за чатыры месяцы гэтыя актывы павялічыліся на 14% (на 1 студзеня складалі 23 млрд 41,1 млн рублёў, або 7 млрд 251,3 млн долараў).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (+2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе); у красавіку — на 0,14% (3,2542) — шостае месца, за чатыры месяцы — на 2,41%.
Патрабаванні рэгулятара да органаў дзяржаўнага кіравання за красавік знізіліся на 0,1% (з 5 млрд 615,3 млн да 5 млрд 607,9 млн рублёў), ад пачатку года выраслі на 1,9% (на 1 студзеня — 5 млрд 505,2 млн).
Абавязацельствы перад органамі дзяржкіравання сталі большыя на 11,3% (з 13 млрд 193,5 млн да 14 млрд 686,7 млн рублёў), ад пачатку 2024-га павялічыліся на 9,7% (13 млрд 384,9 млн).
Патрабаванні да іншых дэпазітных арганізацый за красавік павялічыліся на 6,8% (з 2 млрд 905,5 млн да 3 млрд 101,9 млн рублёў), ад пачатку года сталі меншыя на 16,6% (3 млрд 719,3 млн).
Да іншых сектараў патрабаванні рэгулятара знізіліся ў красавіку на 0,4% (з 3 млрд. 134,8 млн. да 3 млрд. 121,7 млн. рублёў); ад пачатку 2024 года выраслі на 2,2% (3 млрд 55 млн).
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка