Пашынян заявіў аб выхадзе Арменіі з АДКБ (дапоўнена)

Дададзеныя 5 і 6 абзацы.
12 чэрвеня, Позірк. Арменія выйдзе з Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), заявіў прэм’ер-міністр гэтай краіны Нікол Пашынян, выступаючы 12 чэрвеня перад парламентам.
Паводле яго слоў, тэрміны выхаду з АДКБ яшчэ не вызначаныя.
Падчас выступу, адзначае ТАСС, палітык абвінаваціў альянс у тым, што яго асобныя краіны “планавалі вайну” супраць Арменіі з Азербайджанам.
У адказ на гэта, як паведамляецца, адзін з апазіцыйных дэпутатаў зрабіў заўвагу: “Выйдзіце тады з гэтага саюза”. “Мы выйдзем, вы мяне гэтым палохаеце? У нас усё добра, мы вырашым, калі сыдзем. Як вы думаеце, які наступны крок, ці можам мы вярнуцца назад? Не турбуйцеся”, — адказаў Пашынян.
Кіраўнік МЗС Арменіі Арарат Мірзаян, каментуючы выказванні прэм’ера, назваў памылковым меркаванне, што краіна выходзіць з АДКБ.
“Прэм’ер-міністр заявіў, што мы вырашым, калі выйдзем, але назад не вернемся. Калі хтосьці сцвярджае, што прэм’ер-міністр Арменіі заявіў, што Арменія выходзіць з АДКБ, то памыляецца”, — цытуе Мірзаяна “Інтэрфакс”.
23 лютага ў інтэрв’ю тэлеканалу France 24 Пашынян заявіў, што Арменія замарозіла ўдзел у АДКБ. “Дамова аб калектыўнай бяспецы, на нашу думку, не была выкананая ў дачыненні да Арменіі, асабліва ў 2021–2022 гадах [падчас канфлікту з Азербайджанам]. Гэта не магло застацца без нашай увагі”, — сказаў Пашынян.
22 траўня армянскі прэм’ер заявіў у парламенце: “У падрыхтоўцы 44-дзённай вайны 2020 года ўдзельнічалі не з нашага боку нашы саюзнікі. Я ведаю як мінімум дзве краіны — члены АДКБ, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы вайны супраць нас. Гэтыя краіны, магчыма, стваралі імітацыю дапамогі нам”. Паводле яго слоў, вайна з Азербайджанам была “не праз Нагорны Карабах”, а “пра тое, каб Арменія нічога з сябе не ўяўляла”, яе мэтай было “спыненне існавання Арменіі”.
Кіраўнік армянскага ўрада не ўдакладніў, якія краіны мае на ўвазе, але мімаходзь згадаў у сваёй прамове Аляксандра Лукашэнку.
Пасля заявы Пашыняна Расія адклікала свайго амбасадара з Арменіі, афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава заявіла, што Маскве цікава даведацца, пра якія краіны казаў Пашынян.
44-дзённай вайной Ерэван называе ваенныя дзеянні Азербайджана супраць Арменіі і самаабвешчанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі (НКР) восенню 2020 года. Тады канфлікт быў спынены пры пасярэдніцтве Расіі. Праз тры гады Баку правёў у Нагорным Карабаху “антытэрарыстычныя мерапрыемствы лакальнага характару”, у выніку якіх рэгіён цалкам перайшоў пад яго кантроль, а НКР спыніла існаванне.
Лукашэнка разлічвае на “працяг канструктыўнага дыялогу” з Арменіяй па “шырокім спектры пытанняў як у двухбаковым фармаце, так і на міжнародных і інтэграцыйных пляцоўках”. Свае чаканні ён пазначыў 1 чэрвеня, віншуючы армянскага прэм’ер-міністра Нікола Пашыняна з 49-годдзем.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства