Экс-кіраўніка “Шахцёра” будуць судзіць за махінацыі пры трансферы футбалістаў
14 чэрвеня, Позірк. Былы кіраўнік салігорскага футбольнага клуба “Шахцёр” (Мінская вобласць) і “яго хаўрусніку — 32-гадоваму замежніку” выстаўленыя абвінавачанні паводле ч. 4 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры), паведаміў 14 чэрвеня афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Аляксандр Сухадольскі.
“Следчыя высветлілі, што ў чэрвені 2021 года ў футбольны клуб “Шахцёр” з еўрапейскіх футбольных клубаў перайшоў шэраг спартсменаў, — адзначыў ён у відэакаментарыі, апублікаваным прэс-службай СК. — Выкарыстоўваючы даныя пра названыя трансферы, <…> абвінавачаныя ў жніўні 2021 года склалі і падпісалі дагаворы, якія ўтрымліваюць заведама недакладныя звесткі пра аказанне агенцкіх паслуг па забеспячэнні пераходу футбалістаў у гэты клуб”.
На падставе гэтых фіктыўных дамоў, паводле слоў Сухадольскага, на рахунак аднаго з абвінавачаных “Шахцёр” пералічыў больш за 200 тыс. рублёў (на той момант каля 80 тыс. долараў).
Матэрыялы справы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд, паведаміў прадстаўнік СК.
У ліпені 2023 года былога намесніка дырэктара па спартыўных пытаннях і трэнера ФК “Шахцёр” Уладзіміра Нідэргауса аштрафавалі на 5 тыс. базавых велічынь (тады — 185 тыс. рублёў) у рамках крымінальнай справы аб дагаворных матчах. Мужчына быў прызнаны вінаватым паводле ч. 1 арт. 14, ч. 1 і 2 арт. 253 КК (спроба подкупу ўдзельнікаў і арганізатараў спартыўных спаборніцтваў або відовішчных камерцыйных конкурсаў).
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 35 тыс. спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка