Мінск 11:10

Валавы знешні доўг Беларусі за першы квартал зменшыўся на 1,4%

Крыніца: pixabay.com

14 чэрвеня, Позірк. Валавая замежная запазычанасць Беларусі за студзень — сакавік 2024 зменшылася на 498,6 млн долараў (1,4%) — да 36 млрд 376,8 млн на 1 красавіка, сведчаць даныя Нацыянальнага банка.

На 1 студзеня гэты паказчык складаў 36 млрд 875,4 млн долараў.

Запазычанасць сектара дзяржаўнага кіравання склала 16 млрд 862 млн долараў, скараціўшыся за квартал на 0,5% (-85,3 млн), Нацбанка і іншых дэпазітных арганізацый — 4 млрд 921,5 млн (-10,5%; -574,8 млн), іншых сектараў — 12 млрд 439 млн (+1,7%; +202,3 млн), па прамых інвестыцыях (міжфірменнае крэдытаванне) — 2 млрд 154,3 млн (-1,9%; -40,7 млн).

Валавы знешні доўг Беларусі — нявыплачаная сума абавязацельстваў перад нерэзідэнтамі, якая патрабуе выплаты асноўнага доўгу і (або) працэнтаў.

У адрозненне ад знешняга дзярждоўгу, які ўлічвае толькі абавязацельствы ўрада перад нерэзідэнтамі, валавы знешні доўг ахоплівае абавязацельствы ўсіх рэзідэнтаў, падзеленых на чатыры сектары эканомікі: органы дзяржкіравання, органы грашова-крэдытнага рэгулявання, банкі (дэпазітныя арганізацыі, за выключэннем Нацбанка), іншыя юрыдычныя і фізічныя асобы.

Беларусь на 1 студзеня 2024 года знаходзілася на апошнім месцы ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) па паказчыку пакрыцця знешняга доўгу міжнароднымі рэзервамі, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Высокае пакрыццё знешняга доўгу міжнароднымі рэзервамі забяспечана толькі ў Расіі (188,9%). У Беларусі гэты паказчык склаў 22%, Казахстане — 22,1%, Арменіі — 23,3%, Кыргызстане — 31,3%.

Адсутнасць знешніх інвестыцый і выплата дзярждоўгу могуць пагражаць эканамічнай бяспецы — прадстаўнік Савета бяспекі

21 сакавіка, Позірк. Беларуская эканоміка "вельмі мае патрэбу" ў інвестыцыях, асабліва ў знешніх, заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" намеснік начальніка ўпраўлення дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Анатоль Хлебаказаў. Гаворачы аб фактарах, якія могуць пагражаць эканамічнай бяспецы краіны, ён вылучыў "абмежаваныя …
Падзяліцца: