За пяць месяцаў паліцыя ФРГ зафіксавала 2.215 нелегальных уездаў па беларускім маршруце

17 чэрвеня, Позірк. За студзень — травень 2024 года паліцыя Германіі зарэгістравала 2.215 несанкцыянаваных уездаў у краіну па беларускім маршруце, піша DW.
Нелегальныя мігранты былі выяўленыя на межах ФРГ з Польшчай і Чэхіяй.
Паводле інфармацыі паліцыі, апошнім часам трафік істотна павялічыўся: у студзені было зафіксавана 26 уездаў, лютым — 25, сакавіку — 412, красавіку — 861, траўні — 891.
Ад пачатку года федэральная зямля Брандэнбург зафіксавала 1.021 несанкцыянаваны ўезд, Саксонія — 867, Мекленбург — Пярэдняя Памеранія — 327.
Цяперашнія паказчыкі значна ніжэйшыя, чым летась. Да канца траўня 2023-га паліцыя ФРГ зафіксавала каля 6 тыс. уездаў мігрантаў без неабходных дакументаў або віз па беларускім маршруце.
У 2024 годзе краіны ЕС, якія мяжуюць з Беларуссю, спынілі больш за 21,7 тыс. спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў з беларускай тэрыторыі, больш за ўсё Польшча (каля 88%). Гэта на чварціну больш, чым за аналагічны леташні перыяд, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз звестак памежных службаў.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і ЕС цягнецца з вясны 2021 года.

- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаМінская вобласць плануе павялічыць вытворчасць мяса птушкі ў 2028 годзе на 14%, яек да 2030 года — на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка