Латвія плануе дадаткова выдзеліць 10 млн еўра на ўмацаванне мяжы з Беларуссю і РФ

17 чэрвеня, Позірк. Урад Латвіі плануе выдзеліць Міністэрству абароны 10 млн еўра для “выканання плана ўмацавання ўсходняй мяжы Латвіі”, паведамляе партал grani.lv.
Рашэнне чакаецца на гэтым тыдні. Улады маюць намер выкарыстоўваць грошы з рэзервовых фондаў бюджэту.
План, зацверджаны ўрадам сёлета ў сакавіку, з’яўляецца часткай фармуемай Балтыйскай лініі абароны. Ён уключае ў сябе “стварэнне апорных пунктаў для падраздзяленняў нацыянальных узброеных сіл уздоўж усёй расійска-беларускай мяжы — абарончых пазіцый і ўмацаванняў для салдат, розных перашкод, супрацьтанкавых равоў, складоў боепрыпасаў ды мін”.
“Каб прадухіліць перамяшчэнне праціўніка, умацаванне мяжы ў Латвіі пачнецца з перакопкі існых дарог для стварэння супрацьтанкавых равоў, пазней у такія равы таксама будуць пераўтвораныя дрэнажныя каналы ўздоўж мяжы, — паведамляла раней латвійскае Мінабароны. — Будуць усталяваныя розныя тыпы загарод — супрацьтанкавыя равы ўмацуюць бетоннымі блокамі і так званымі “зубамі дракона”, супрацьтанкавымі мінамі. Перашкоды будуць усталяваныя з улікам мясцовасці, з выкарыстаннем натуральных бар’ераў — балот, лясоў, іншых прыродных аб’ектаў”.
Чакаецца, што першы этап плана будзе рэалізаваны да кастрычніка.
Практычнае ўмацаванне ўсходняй мяжы пачалося ў сакавіку. У найбліжэйшыя пяць гадоў у гэтую справу будзе ўкладзена 303 млн еўра.
Міністры абароны Літвы, Латвіі і Эстоніі падпісалі пагадненне аб фармаванні Балтыйскай лініі абароны ў студзені 2024 года.
Краіны Балтыі прынялі рашэнне ўмацоўваць усходнюю мяжу на фоне міграцыйнага крызісу і ў святле патэнцыйных ваенных пагроз, якія зыходзяць ад Масквы і Мінска.
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — травень 2025 года знізіўся на 13,7% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа першы квартал 2025 года ў ДТЗ на беларускіх дарогах загінула або траўмавалася 735 жывёл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх карт амаль дасягнула 20 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла за год у 5,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка