Ціханоўская: Лёс Быкава — гэта барацьба за права казаць праўду наперакор ідэалагічным устаноўкам

19 чэрвеня, Позірк. У лёсе і творчасці Васіля Быкава адбіваецца лёс беларускага народа, заявіла 19 чэрвеня ў сувязі са 100-годдзем з дня нараджэння пісьменніка дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Паводле яе слоў, якія перадае прэс-служба, гэта тычыцца і “гераічных паўстанняў беларусаў за свабоду”, і калектывізацыі, і трагедыі Чарнобыля, і Другой сусветнай вайны, якую “ён шчыра апісаў у сваіх ужо класічных творах”.
“Сёння, калі Расія вядзе вайну супраць блізкай нам Украіны, мы як ніколі разумеем боль і глыбіню быкаўскіх твораў”, — адзначыла палітык.
Лёс пісьменніка, дадала яна, — гэта змаганне за нацыянальнае адраджэнне. “Разам з Алесем Адамовічам Быкаў першым узняў голас супраць міліцэйскага гвалту ў кастрычніку 1988-га”, — сказала палітык.
Таксама, паводле яе слоў, лёс класіка — гэта “барацьба за права казаць і пісаць праўду наперакор ідэалагічным устаноўкам”, гэта “пераслед за яго дысідэнцкія погляды”.
“Зведаў Васіль Уладзіміравіч і вымушаную эміграцыю — лёс, які віною ўсё таго ж рэжыму напаткаў многіх беларусаў пасля 2020 года”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Яна нагадала, што пахаванне пісьменніка ў 2003 годзе “стала спантаннай народнай маніфестацыяй супраць рэжыму, якому замінаў Быкаў з яго бесстрашнай шчырасцю і любоў’ю да Беларусі”.
І тое, што рэжым “фактычна праігнараваў 100-гадовы юбілей пісьменніка”, на яе думку “сведчыць пра антынародны характар гэтай ўлады”.
“Нават выставу малюнкаў Быкава прыбралі задоўга да юбілея, а што казаць пра яго слова, якое мусіць быць для ўладаў яшчэ больш небяспечным”, — заявіла Ціханоўская.
Палітык звярнула ўвагу, что нобелеўскі лаўрэат, праваабаронца Алесь Бяляцкі называў Быкава “апосталам Беларусі”. “І хаця сам Васіль Уладзіміравіч Нобелеўскай прэміі не дачакаўся, ён яшчэ пры жыцці дасягнуў найвялікшага прызнання — даверу і ўдзячнасці сваіх чытачоў у Беларусі і па ўсім свеце”, — дадала Ціханоўская.
Быкава “часта вінавацілі ў песімізме”, канстатавала дэмлідар. “І сапраўды, — удакладніла яна, — ён ніколі не прыхарошваў рэчаіснасць, заўсёды глядзеў у твар праўдзе. Але пры гэтым верыў у беларускіх людзей. У сваіх чытачоў і нашчадкаў. У нас з вамі”.
Ціханоўская падкрэсліла, што, святкуючы 100-гадовы юбілей пісьменніка, беларусы ганарацца “адным з самых выбітных сыноў” народа, “народа чуллівага, шчырага, смелага, свабодалюбівага і геніяльнага, як сам яго апостал”.
“Жыве Быкаў у сваіх кнігах і сваіх чытачах! Жыве Беларусь у нас з вамі”, — падсумавала палітык.


- ПалітыкаЛатушка пра фільм АНТ: Бачым рэалізацыю інфармацыйна-прапагандысцкай спецаперацыі КДБ супраць мяне і ЦіханоўскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Трамп меў рычагі ўплыву на Лукашэнку — ён іх выкарыстаў, цяпер яму трэба працягваць ціснуць на рэжым (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Рэспубліканскім афтальмалагічным цэнтры ў 2024 годзе прааперавана 900 замежнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка