Ухвалены законапраект аб абмене персанальнымі данымі з краінамі СНД

19 чэрвеня, Позірк. Законапраект аб абмене персанальнымі данымі з краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў ухвалены 19 чэрвеня на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС).
Дакумент на разгляд дэпутатаў прадставіў “часова выконваючы абавязкі па пасадзе міністра ўнутраных спраў” Юрый Назаранка, паведамляе прэс-служба МУС.
Паводле слоў Назаранкі, законапраект зацверджаны Расіяй, Казахстанам, Кыргызстанам і “адкрыты для далучэння любой дзяржавы СНД”. Ён абавязвае дзяржавы аказваць “па запыце іншага боку” прававую дапамогу “па адміністрацыйных пытаннях у сферы абмену персанальнымі данымі”, сказаў міліцэйскі чыноўнік.
Пры гэтым, паводле яго слоў, магчымая і адмова ў такой дапамозе, калі “выкананне запыту нанясе шкоду суверэнітэту, бяспецы, грамадскаму парадку краіны”.
“Іншыя магчымыя прычыны адхілення — запыт прадстаўлены з мэтай пераследу асобы па прыкмеце расы, полу, веравызнання, грамадзянства, этнічнага паходжання, прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы, у сувязі з палітычнымі перакананнямі”, — сказаў Назаранка.
На яго думку, зацвярджэнне законапраекта “забяспечыць прававы складнік, а таксама будзе садзейнічаць умацаванню супрацоўніцтва паміж дзяржавамі”.
6 траўня Савет Рэспублікі ўслед за ПП НС прыняў законапраект “Аб змяненні законаў па пытаннях Следчага камітэта”. Сцвярджалася, што сярод іншага дакумент накіраваны на “ўдасканаленне прававога рэгулявання парадку прадастаўлення” следчаму ведамству доступу да персанальных даных.
У прыватнасці, дакументам прадугледжваецца “прадастаўленне паўнамоцтваў СК <…> без згоды фізічных асоб атрымліваць звесткі з інфармацыйных рэсурсаў (сістэм), якія змяшчаюць персанальныя даныя, і мець доступ, у тым ліку аддалены, да гэтых рэсурсаў (сістэм)”.
У красавіку Аляксандр Лукашэнка сваім указам пераназваў Дэпартамент забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці Міністэрства ўнутраных спраў у Дэпартамент крымінальнай выведкі.
Сярод іншых функцый дэпартамент на бязвыплатнай аснове будзе “атрымліваць ад дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў па пісьмовых запытах або на падставе пагадненняў інфармацыю (уключаючы звесткі з інфармацыйных рэсурсаў (сістэм), у тым ліку персанальныя даныя, па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю”.
Таксама міліцэйская разведка атрымала доступ (“уключаючы аддалены”) непасрэдна да “інфармацыйных рэсурсаў (сістэм), у тым ліку якія змяшчаюць персанальныя даныя” па пісьмовым запыце або ў рамках пагаднення з уладальнікам рэсурсу.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+