Міжнародныя структуры ААН павінны даць рэкамендацыі па вырашэнні праблем беларусаў у выгнанні — Кавалеўскі
21 чэрвеня, Позірк. Спецыялізаваныя міжнародныя арганізацыі сістэмы ААН павінны даць рэкамендацыі для міжнароднай супольнасці аб тым, як вырашыць міграцыйныя праблемы беларусаў у выгнанні, заявіў 20 чэрвеня, ў Сусветны дзень уцекача, прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Валерый Кавалеўскі.
Паводле слоў палітыка, якія прыводзіць прэс-служба АПК, ён хоча “звярнуць увагу на сотні тысяч беларусаў, які былі вымушаны пакінуць свае дамы і сем’і з-за палітычных рэпрэсій, што бушуюць у Беларусі з 2020 года”.
“Вымушаная дэпартацыя, калі людзей выціскаюць з роднай краіны за іх палітычную і грамадзянскую пазіцыю, з’яўляецца злачынствам супраць чалавечнасці. Гэтае злачынства рэжыму Лукашэнкі ўсё яшчэ павінна атрымаць ацэнку міжнароднай супольнасці”, — адзначыў Кавалеўскі.
Паводле намесніка кіраўніка АПК, міжнародная арганізацыя па міграцыі, Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па ўцекачах “павінны правесці ацэнку сітуацыі беларусаў, якія не могуць вярнуцца дадому праз страх пераследу”.
“Як галоўныя арганізацыі па міграцыі ў свеце яны павінны даць рэкамендацыі для ўрадаў і іншых міжнародных арганізацый аб тым, як вырашыць праблемы беларусаў у выгнанні, і зрабіць практычныя крокі ў гэтым кірунку”, — падсумаваў Кавалеўскі.
На хвалі рэпрэсій, якімі ўлады адрэагавалі на масавыя пратэсты пасля выбараў 2020 году, з краіны з’ехала вялікая колькасць грамадзян. Паводле неафіцыйных звестак, лік ідзе на сотні тысяч чалавек.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Польшча спыніла каля 28 тыс. спробаў пранікнення нелегалаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаКР абмеркавала праект дэкларацыі аб падтрымцы былых беларускіх добраахвотнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка