У Літве заявілі пра пяціразовае павелічэнне спробаў абысці санкцыі супраць Беларусі і РФ

20 чэрвеня, Позірк. За тры месяцы вясны ў 5,3 раза (з 14 да 74) вырасла колькасць спробаў абысці санкцыі, уведзеныя супраць Беларусі і Расіі, паведаміў 20 чэрвеня LRT са спасылкай на звесткі кампаніі “Літоўскія чыгункі” (LTG).
Паводле слоў кіраўніка аддзела ўстойлівасці бізнесу LTG Гедымінаса Шэчкуса, новая тэндэнцыя можа быць “спробай праверыць эфектыўнасць самога санкцыйнага кантролю”.
Прадстаўнік “Літоўскіх чыгунак” Эгле Шымэ адзначыў, што ў сакавіку ў краіну праз санкцыі не пусцілі 4 вагоны, у красавіку — 10, у траўні — 62.
Паведамляецца, што большасць парушэнняў звязана з транспарціроўкай паліва або нафтапрадуктаў. За тры месяцы LTG Cargo не задаволіла ні адну заяўку на іх перавозку ў Расію ці Калінінградскую вобласць РФ.
2 чэрвеня LRT паведаміла, што ў Літву не быў дапушчаны чарговы вагон грузавога цягніка, які прыбыў з Беларусі і рухаўся ў Калінінградскую вобласць, праз тое, што ён быў адзначаны літарай “Z” — сімвалам расійскай агрэсіі супраць Украіны.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка


