Улады зладзілі праверку войскаў для ацэнкі іх дзеянняў у “хутказменлівай абстаноўцы”

21 чэрвеня, Позірк. Па выніках раптоўнай праверкі вайсковае кіраўніцтва Беларусі хоча атрымаць “аб’ектыўную ацэнку гатоўнасці вайсковых часцей і падраздзяленняў выконваць задачы ва ўмовах хутказменлівай абстаноўкі”, заявіў начальнік Генеральнага штаба — першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка.
“Праверка носіць комплексны характар і прадугледжвае задзейнічанне разнастайных сіл”, — цытуе военачальніка прэс-служба Мінабароны.
Паводле яго слоў, падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый атрымалі задачу рушыць у вызначаныя раёны, арганізаваць іх інжынернае абсталяванне, стварыць сістэму загарод.
Яны таксама павінны быць гатовыя да “пошуку, знішчэння і блакавання дыверсійна-выведвальных груп умоўнага праціўніка, нясення службы на блокпастах”, “аператыўна рэагаваць і выходзіць на вызначаныя рубяжы”.
Падраздзяленні зенітных ракетных войскаў рушаць ў “новыя пазіцыйныя раёны”, дзе павінны будуць сфармаваць “сістэму прыкрыцця важных аб’ектаў на пагражальных кірунках”.
“Адначасова з дзеяннямі сіл спецыяльных аперацый актыўна дзейнічаюць падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі, абсталяваныя комплексамі “Паланэз” і рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню БМ-21 “Град”, — паведаміў Муравейка. — Гэтыя падраздзяленні таксама пад прыкрыццём ССА ўтойліва займаюць вызначаныя раёны і павінны заступіць на баявое дзяжурства па вызначаных аб’ектах”.
У рамках праверкі авіяцыя будзе займацца дастаўкай і высадкай штурмавых груп “на пагражальных кірунках”, падтрымкай сухапутнай групоўкі пры дзеяннях на зямлі, забяспечваць “знішчальнае авіяцыйнае прыкрыццё” важных аб’ектаў сістэмы супрацьпаветранай абароны.
Паводле слоў першага намесніка міністра абароны, будуць актыўна выкарыстоўвацца беспілотнікі, сілы і сродкі радыёэлектроннай барацьбы; плануецца адпрацаваць “прыёмы дзеяння сухапутных груповак у лясіста-багністай мясцовасці”.
Праверка пачалася 21 чэрвеня ў 9.00, манеўры пройдуць на палігонах і ўчастках мясцовасці ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях.
Напярэдадні Дзяржпагранкамітэт заявіў, што Украіна канцэнтруе цяжкае ўзбраенне на мяжы з Беларуссю.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў Страсбургу сустрэнецца з генсакратаром СЕ і возьме ўдзел у акцыі да 4-й гадавіны вайны ва УкраінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСПЧ ААН разгледзіць даклад групы незалежных экспертаў па Беларусі і вынікі ўніверсальнага перыядычнага агляду (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага мігранты зрабілі ўдвая больш спробаў незаконна трапіць у ЕС з Беларусі, чым за ўвесь студзень (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 23 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



