Кіраўнік нарады пагранведамстваў СНД абвінаваціў знешнія сілы ў “расхістванні” арганізацыі
21 чэрвеня, Позірк. Абстаноўка на знешніх рубяжах дзяржаў — удзельніц СНД “складаная, напружаная, і па знешнім перыметры сканцэнтраваны сілы і сродкі, якія спрабуюць расхістаць садружнасць звонку”, заявіў старшыня Каардынацыйнай службы Савета камандуючых Пагранічнымі войскамі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Аляксандр Манілаў па выніках сустрэчы кіраўнікоў па выніках сустрэчы кіраўнікоў пагранічных ведамстваў краін СНД 21 чэрвеня ў Мінску.
Паводле слоў Манілава, якія перадае Дзяржпагранкамітэт Беларусі, абмяркоўвалася пытанне “абстаноўкі на заходнім напрамку, цэнтральна-азіяцкім напрамку, была дадзена ацэнка дзейнасці спецыяльных службаў, а таксама дзейнасці пагранічных ведамстваў па ўмацаванні пагранічнай бяспекі”.
Расійскі генерал, які займае пасаду ў СНД з 2005 года, паведаміў, што на пасяджэнні разгледжаны “шэраг дакументаў, якія будуць выносіцца на рашэнне кіраўнікоў дзяржаў”, у прыватнасці, праграма па ўмацаванні пагранічнай бяспекі дзяржаў Садружнасці да 2030 года.
Як паведамлялася, Дзяржпагранкамітэт 20 чэрвеня заявіў аб “павелічэнні групоўкі ўкраінскіх узброеных фарміраванняў, у тым ліку сіл спецыяльных аперацый і спецпадраздзяленняў Галоўнага ўпраўлення разведкі”.
Ведамства сцвярджае, што “на сумежнай тэрыторыі канцэнтруюцца розныя падраздзяленні, у тым ліку з цяжкім узбраеннем”.
23 студзеня Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў рашэнне на ахову дзяржаўнай мяжы на 2024 год.
Паводле інфармацыі яго прэс-службы, сёлета “прыярытэтныя намаганні” плануецца засяродзіць на выяўленні і спыненні “выклікаў і пагроз нацыянальным інтарэсам Беларусі ў пагранічнай прасторы, забеспячэнні бязвізавага рэжыму для грамадзян Літвы, Латвіі і Польшчы, далейшым нарошчванні інжынернага ўладкавання дзяржаўнай мяжы”.
Цяперашні дакумент “мае сваю асаблівасць” з прычыны “асаблівай сітуацыі”, сказаў Лукашэнка: “На поўдні — вайна, на захадзе — Польшча, Літва, балтыйскія дзяржавы — і таго горш. Падкрэсліваю: і таго горш. Там рыхтуюцца адпаведныя атрады, палкаводцы вызначаны”.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+