Судовы працэс над Эдуардам Бабарыкам пачнецца 9 ліпеня

26 чэрвеня, Позірк. Суд у Бабруйску (Магілёўская вобласць) 9 ліпеня пачне разглядаць новую крымінальную справу ў дачыненні да палітвязня Эдуарда Бабарыкі.
Яго абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая ажыццяўляе пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі).
Як адзначае праваабарончы цэнтр “Вясна”, палітвязню “могуць дадаць яшчэ 2 гады пазбаўлення волі”.
Справу будзе разглядаць суддзя Павел Карцінін.
Крымінальную справу ў дачыненні да Бабарыкі ініцыявала 30 красавіка адміністрацыя бабруйскай папраўчай калоніі № 2, у якой ён адбывае пакаранне.
Да затрымання ў чэрвені 2020 года мужчына кіраваў ініцыятыўнай групай па зборы подпісаў за вылучэнне свайго бацькі Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзідэнты.
Раней узначальваў краўдфандынгавыя платформы Ulej і MolaMola.
Бабарыка-малодшы прабыў у следчым ізалятары больш за тры гады. 5 ліпеня 2023 года Мінскі абласны суд прыгаварыў яго да 8 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле ч. 3 арт.243 (ухіленне ад выплаты падаткаў), ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 342 (саўдзел у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 (саўдзел у распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) КК.
У снежні 2023 года МУС унесла палітвязня ў пералік асоб, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, а КДБ — у спіс асоб, “датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”.
Арт. 411 КК актыўна выкарыстоўваецца ўладамі для падаўжэння тэрмінаў палітвязням.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка