Amnesty International: Андрэй Гнёт не павінен быць экстрадаваны ў Беларусь

27 чэрвеня, Позірк. Сербскім уладам неабходна неадкладна спыніць працэс экстрадыцыі беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта, гаворыцца ў заяве дырэктара Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Мары Стразэрс.
Яна нагадала аб працяглых сур’ёзных парушэннях правоў чалавека ў Беларусі і відавочных рызыках, “якім падвергнецца Андрэй Гнёт у выпадку вяртання туды”.
Абвінавачанні супраць Гнёта, падкрэсліла прадстаўнік арганізацыі, палітычна матываваныя: “Ніводзін чалавек, які займаецца крытыкай беларускіх уладаў, ні пры якіх абставінах не павінен быць перададзены адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Катаванні, прыніжэнні, запалохванні, несправядлівыя судовыя працэсы і працяглыя турэмныя тэрміны — гэта агульнавядомыя метады, якія беларускія ўлады выкарыстоўваюцца для помсты сваім апанентам”.
“У адпаведнасці з міжнародным правам, якое забараняе катаванні і бесчалавечнае абыходжанне” Сербія павінна даць абарону Гнёту, лічыць Стразэрс.
“Мы заклікаем сербскі ўрад забяспечыць яго бяспеку і свабоду”, — дадала яна.
41-гадовы Гнёт — рэжысёр тэлерэкламы і музычных кліпаў, журналіст і сузаснавальнік аб’яднання SOS.by, якое ў Беларусі прызнана “экстрэмісцкім фарміраваннем”. Працаваў з вядомымі брэндамі, сярод якіх МТС, Mark Formelle, “Бульбаш”, “Аліварыя”, “Спартак”, “Беллакт”, World of Tanks.
Быў затрыманы 30 кастрычніка 2023 года памежнай службай Сербіі пасля прылёту ў Бялград, пасля чаго перададзены паліцыі. Прычына затрымання — знаходжанне ў міжнародным вышуку па запыце беларускага бюро Інтэрпола ад 21 верасня 2023 года. Ведамства прасіла экстрадаваць Гнёта ў Беларусь для крымінальнага пераследу.
31 траўня Вышэйшы суд у Бялградзе зноў пастанавіў, што патрабаванне выдаць Гнёта Беларусі законнае. 18 чэрвеня была пададзена апеляцыя.
За Гнёта заступіліся дэмакратычныя сілы, прадстаўнікі дыяспар, беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, Еўрасаюз, сітуацыя з ім абмяркоўвалася з уладамі ЗША.

Гнёт: Прынята чыноўніцкая і фармальная пастанова аб маёй экстрадыцыі
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+