Камітэт сейма Літвы па бяспецы выказаўся супраць павелічэння для беларусаў тэрміну дзеяння ВНЖ
31 кастрычніка, Позірк. Камітэт літоўскага парламента (сейма) па нацыянальнай бяспецы і абароне рэкамендаваў адхіліць прапанову міністра ўнутраных спраў Агне Білатайце аб павелічэнні для замежнікаў тэрміну дзеяння віду на жыхарства (ВНЖ) з аднаго да трох гадоў.
Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце заканадаўчага органа краіны.
Сваю папраўку ў закон “Аб прававым статусе замежнікаў” Білатайце аргументавала тым, што ВНЖ выдаецца ў асноўным грамадзянам Беларусі, якія бягуць ад рэжыму. Пры гэтым сітуацыя ў краіне працяглы час не мяняецца, таму яны не могуць вярнуцца на радзіму пасля заканчэння года і вымушаны падаваць новую заяўку на падаўжэнне ВНЖ. На думку міністра, павелічэнне тэрміну дзеяння гэтага дакумента дазволіла б пазбегнуць нязручнасцей, выкліканых неабходнасцю часта яго мяняць, а дэпартамент міграцыі пры МУС зэканоміў бы адміністрацыйны рэсурс на апрацоўку заяў.
Білатайце прапанавала выдаваць ВНЖ на тры гады толькі іншаземцам, якіх пераследуе недэмакратычны рэжым, пацярпелі альбо могуць пацярпець ад рэпрэсій, “калі іх (іншаземцаў. — “Позірк”.) прыбыццё ў Літоўскую Рэспубліку ажыццяўлялася пры пасярэдніцтве Міністэрства замежных спраў”. Акрамя таго, павелічэнне тэрміну дзеяння ВНЖ, як лічыць кіраўнік МУС, “вырашыла б праблему, звязаную з выдачай дзейнага праязнога дакумента іншаземцам гэтай катэгорыі, калі яны з аб’ектыўных прычын не могуць атрымаць праязны дакумент, выдадзены ў краіне паходжання” (маецца на ўвазе пашпарт, які немагчыма памяняць у беларускіх дыппрадстаўніцтвах пасля ўступлення ў сілу 7 верасня ўказа Аляксандра Лукашэнкі № 278), і падаюць заявы на атрыманне “пашпарта замежнай асобы”, які дзейнічае такі ж тэрмін, колькі і ВНЖ.
Аднак, на думку парламенцкага камітэта, “ва ўмовах дынамічнага павелічэння колькасці беларускіх грамадзян у Літве, паралельных дыскусій у грамадстве і сейме наконт узмацнення для іх жорсткасці нацыянальных абмежавальных мер прапанова аб лібералізацыі права на пражыванне ў Літве з гуманітарных меркаванняў носіць паспешны характар і можа стварыць негатыўныя прэцэдэнты ў будучыні”. Як лічаць дэпутаты, неабходна ацэньваць гэтую прапанову сістэмна — “у кантэксце новага беларускага пашпарта (“пашпарт новай Беларусі”, які распрацоўвае Офіс Святланы Ціханоўскай. — “Позірк”.), праяў літвінізму і г.д.”.
Супраць ініцыятывы Білатайце прагаласавала чатыры сябры камітэта, за — два, яшчэ двое, у тым ліку яго кіраўнік Лаўрынас Кашчунас, устрымаліся.
Чарговае пленарнае пасяджэнне сейма пройдзе 31 кастрычніка. На парадку дня пытання аб ВНЖ для замежнікаў няма.
24 кастрычніка ў Вільнюсе на канферэнцыі “Беларусь і беларусы, 2020+: ацэньваючы перспектывы і выклікі дэмакратычнай будучыні краіны” Ціханоўская заявіла, што пытанне падаўжэння тэрміну дзеяння ВНЖ для беларусаў у Літве з года да трох “амаль вырашанае”.
19 жніўня Лаўрынас Кашчунас заклікаў беларускія дэмакратычныя сілы занепакоіцца праявамі “літвінізму” з боку іх суайчыннікаў. Верагодна, ён меў на ўвазе больш частыя публікацыі ў сацсетках, у асноўным ананімных карыстальнікаў, у якіх спадчына Вялікага княства Літоўскага называецца выключна беларускай і заяўляецца гістарычнае права Беларусі на частку тэрыторыі цяперашняй Літвы.
24 жніўня Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы паведаміў, што “дзейнасць прыхільнікаў ідэалогіі “літвінізму” цяпер не ўяўляе рэальнай пагрозы суверэнітэту, канстытуцыйнаму ладу і тэрытарыяльнай цэласнасці Літоўскай Рэспублікі”, аднак “ідэалагічныя ўстаноўкі, што імі распаўсюджваюцца, могуць узмацніць міжэтнічную напружанасць у дзяржаве і выклікаць негатыўнае стаўленне да лаяльнай да дзяржавы часткі беларускай супольнасці ў Літве”.
У бліжэйшы час на сайце “Позірку” будзе апублікаваны каментар на гэтую тэму дарадцы Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоля Лябедзькі.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРазгляд скаргі беларускага праваабаронцы Кісляка на адмову ў прытулку ў Грузіі перанесены на 26 лютага (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваПраект ArtPower Belarus па падтрымцы творчых ідэй і праграм будзе працягнуты — БРКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваВыпуск беларускамоўнай прозы і дзіцячай літаратуры знаходзіцца ў крызісе — прадстаўнік саюза пісьменнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНі ў незалежным, ані ў "залежным" беларускім кіно пазітыўных тэндэнцый з большага няма — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЭкспарцёры Віцебскай вобласці паказалі найгоршую дынаміку продажаў з пачатку годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЗношанасць асноўных сродкаў вытворчасці нясе пагрозу эканамічнай бяспецы Беларусі — дацэнт БДУМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь знаходзіцца на другім месцы ў ЕАЭС па росце цэн на прадукты харчавання з пачатку годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулым днём у Беларусі зафіксавана восем тэмпературных рэкордаў-ранейшыя пратрымаліся годМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка