Намеснік міністра абароны абвінаваціў Польшчу ў ініцыяванні міграцыйнага крызісу

1 ліпеня, Позірк. Міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы “справакаваны, ініцыяваны Польшчай”, заявіў начальнік Генштаба — першы намеснік міністра абароны Беларусі Павел Муравейка ў эфіры тэлеканала АНТ 30 чэрвеня.
“Усе абвінавачанні, якія польскае кіраўніцтва ўкідвае супраць Рэспублікі Беларусь, — гэта не што іншае, як люстраное адлюстраванне тых дзеянняў, якія яны рабілі самі”, — сказаў Муравейка.
Паводле яго сцвярджэння, некалькі гадоў таму Польшча пазбавілася значнай часткі падтрымкі Еўрасаюза і справакавала міграцыйны крызіс з мэтай стварэння ўмоў для аднаўлення фінансавай дапамогі.
“Нічога лепшае за польскае кіраўніцтва не знайшло, як стварыць бар’еры на мяжы, — сказаў намеснік міністра. — У выніку менш тавараў пайшло ў Еўропу, гэта значыць у Францыю і Германію, стала разгортвацца інфармацыйная кампанія аб тым, што яны адзіны фарпост на мяжы паміж злой Беларуссю і ўсёй Еўропай. Тым самым створаны ўмовы для аднаўлення фінансавання польскай эканомікі, выдзялення пэўных фінансавых сродкаў”.
З пачатку года па 27 чэрвеня краіны ЕС спынілі сама меней 22.845 спробы пранікнення на сваю тэрыторыю з Беларусі (Польшча — не менш за 20.068, Латвія — 2.524, Літва — 253) — на 21,1% больш, чым за аналагічны леташні перыяд (18.870), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных пагранічных службаў.
За апошні час на польскіх жаўнераў на ўсходняй мяжы было ўчынена 50 нападаў, паведаміў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда на пасяджэнні Савета нацыянальнай бяспекі 10 чэрвеня ў Беластоку.
6 чэрвеня ў Ваенна-медыцынскім інстытуце ў Варшаве памёр 21-гадовы радавы 1-й Варшаўскай танкавай брыгады. Раніцай 28 траўня Памежная ахова Польшчы паведаміла, што салдат падвергся нападу мігранта, які спрабаваў у складзе вялікай групы незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі. Адзначалася, што замежнік ударыў яго нажом.
Пасля гэтага Польшча ўмацоўвае мяжу і абмяркоўвае магчымасць поўнага яе закрыцця ў беларускім напрамку.
Міграцыйны крызіс на граніцы Беларусі і ЕС прадаўжаецца з вясны 2021 года.

- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка


