Польская падатковая служба: Новыя санкцыі ЕС распаўсюджваюцца на тавары, набытыя ў розніцу

8 ліпеня, Позірк. Рэгламентам Савета (ЕС) № 2024/1865 ад 29 чэрвеня 2024 года пашырана сфера дзеяння існуючых санкцый супраць Беларусі і пералік суб’ектаў, да якіх павінны прымяняцца змененыя палажэнні. У прыватнасці, правілы аб забароне на ўвоз і вываз тавараў зараз таксама распаўсюджваюцца і на фізічных асоб, якія перамяшчаюць тавары, набытыя ў розніцу.
Такая інфармацыя змяшчаецца ў атрыманым “Позіркам” адказе прэс-сакратара аддзела камунікацый Падатковай палаты Любліна Міхаіла Дзяруся на запыт наконт узмацнення надгляду грамадзян на польска-беларускай мяжы.
У лісце зазначаецца, што “ў абавязкі мытнай і падатковай службы на гэтым участку знешняй мяжы Еўрасаюза акрамя звычайнага пагранічнага кантролю ўваходзіць таксама забеспячэнне непарушэння санкцый, уведзеных у дачыненні да Расіі і Беларусі”.
Праведзены “Позіркам” аналіз паказаў, што спіс тавараў, забароненых да вывазу з Еўрасаюза ў Беларусь, вельмі шырокі і ўтрымоўвае некалькі сотняў пазіцый.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа дэкаду красавіка Латвія спыніла ў 1,5 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь сакавік (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ мінулыя суткі Латвія зафіксавала рэкордную за сем месяцаў колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа падзеж жывёлы супраць кіраўнікоў трох сельгаспрадпрыемстваў Гомельскай вобласці распачатыя крымінальныя справыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства


