Мінск 05:40

Дэпутаты Сейма Літвы і беларускія дэмсілы працуюць над сумеснай заявай па “літвінізму” — Лябедзька

Фота: "Позірк"

11 ліпеня, Позірк. Нягледзячы на тое, што тэрмін паўнамоцтваў цяперашняга складу Сейма Літвы заканчваецца ў кастрычніку 2024 года, яго дэпутаты сумесна з беларускімі дэмакратычнымі сіламі “яшчэ могуць многае зрабіць”, заявіў “Позірку” дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька.

Паводле яго слоў, 11 ліпеня ў Сейме прайшла прэс-канферэнцыя, на якой былі падведзеныя папярэднія вынікі працы дэмсіл з міжфракцыйнай дэпутацкай групай “За дэмакратычную Беларусь”.

“Я падзякаваў ад імя Святланы Ціханоўскай гэтаму аб’яднанню ў парламенце, з якім усе гэтыя гады было плённае супрацоўніцтва, — сказаў палітык. — Як мінімум два разы беларускае пытанне выносілася на пленарныя пасяджэнні. Нам даводзілася пераадольваць вета прэзідэнта Літвы”.

Галоўным вынікам супрацоўніцтва Лябедзька назваў “недапушчэнне пагаршэння прававога становішча беларусаў” у гэтай балтыйскай дзяржаве.

“Мы таксама не дазволілі, каб грамадзян Беларусі змясцілі ў “адзін кошык” з расіянамі. У першую чаргу, гэта заслуга менавіта міжфракцыйнай групы, якой кіруюць старшыня Жыгімантас Павілёніс і яго намеснік Томас Тамілінас”, — удакладніў ён.

Да кастрычніка, калі пройдуць чарговыя выбары ў літоўскі парламент, бакі, паводле слоў дарадцы дэмлідара, маглі б “здужаць” яшчэ некалькі праектаў.

“У прыватнасці, можна было б прыняць сумесную заяву беларускіх дэмакратычных партый і прадстаўнікоў Сейма па так званым пытанні “літвінізму”. Праект дакумента знаходзіцца ў стадыі абмеркавання. Мы б хацелі, каб ён стаў нашай супольнай палітычнай заявай”, — падкрэсліў Лябедзька.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: