У Мінску пачаўся судовы працэс па чарговай групавой справе за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе
11 ліпеня, Позірк. Суд Заводскага раёна Мінска 11 ліпеня пачаў разглядаць справу пецярых мужчын, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Ігар Дубоўскі, Сяргей Марушын, Леанід Ціхановіч, Максім Марцінчык, Ілля Назараў абвінавачваюцца паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Справу разглядае Алена Капцэвіч, якая, паводле даных “Вясны”, вынесла з 2020 года не менш за 39 прысудаў па палітычна матываваных крымінальных справах.
Сёлета гэта не першы суд па групавой справе за ўдзел у мірных акцыях пратэсту пасля выбараў 2020-га.
Суд у Баранавічах (Брэсцкая вобласць) 31 траўня прызнаў вінаватымі 8 мясцовых жыхароў паводле ч. 1 арт. 342 КК. Суддзя Вікторыя Пакунова прыгаварыла ўсіх фігурантаў справы да пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму: Дзмітрыя Філіповіча — да 2,5 года; Аляксандра Лаўрушчыка, Канстанціна Калягу, Эрыка Каласоўскага — да 2 гадоў; Івана Пацко, Івана Дрыка (на момант удзелу ў акцыях пратэсту не было 18 гадоў), Паўла Сергіеню, Арцёма Лапіча — да 1,5 года.
За сёлетні красавік ў Баранавічах паводле таго ж артыкула асудзілі сама меней 17 мясцовых жыхароў.
11 красавіка згаданы суд прызнаў вінаватымі Эдуарда Апановіча, Аляксея Лескаўца (1,5 года пазбаўлення волі), Алену Стахейка, Вольгу Тадро, Дзмітрыя Абрамовіча, Алега Арцюха, Алега Сяргеева, Дзмітрыя Хуту, Вячаслава Шкуцьку (1 год). Для ўсіх вызначаны ўмовы агульнага рэжыму.
Той жа суд на пачатку красавіка прыгаварыў да заключэння 8 мясцовых жыхароў (шасцёра асуджаныя на 2 гады пазбаўлення волі, адзін — на 1 год, яшчэ адзін — на 3 гады).
28 траўня стала вядома, што суд Маскоўскага раёна Брэста вынес рашэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да пяці чалавек за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла ў горадзе 10 жніўня 2020 года. Абвінавачаным інкрымінавалі арт. 342 КК.
Арцём Ботаў, Андрэй Салапура і Аляксандр Якубук прыгавораныя да 1,5 года пазбаўлення волі, Ганна Васільева — да 2,5 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ), Маргарыта Атэмасава — да 2 гадоў пазбаўлення волі ўмоўна.
Паводле звестак праваабаронцаў, паводле арт. 342 КК за ўдзел у згаданай брэсцкай акцыі пратэсту ў 2024 годзе асуджаныя не менш за 25 чалавек.
22 траўня гэты ж суд прыгаварыў да пазбаўлення волі восем берасцейцаў: да 2 гадоў пазбаўлення волі — Віталя Варфаламеева, Аляксандра Тысевіча, Васіля Аляксеюка, Мікалая Нікіцюка, Максіма Собалева, Глеба Клімовіча, да 1,5 года — Юлію Шаронаву, да 1 года — Мікіту Вайцюка.
Вайцюк і Шаронава ў жніўні 2020 года былі непаўналетнімі.
Пры гэтым Собалеў і Шаронава раней былі асуджаныя паводле ч. 4 арт. 328 КК (незаконныя з мэтай збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка альбо незаконны збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў альбо іх прэкурсораў або аналагаў, учыненыя арганізаванай групай). Шляхам частковага складання пакаранняў ім прызначана адпаведна 12 і 13 гадоў зняволення.
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка