Кіраўнікі МУС Беларусі і Таджыкістана абмеркавалі ўзмацненне барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам
16 ліпеня, Позірк. Пытанні “ўзмацнення барацьбы з арганізаванай злачыннасцю, тэрарызмам, экстрэмізмам, незаконным абаротам наркатычных сродкаў, кіберзлачыннасцю, а таксама абмену вопытам, інфармацыяй і сумеснага процідзеяння сучасным пагрозам” абмеркаваныя на праведзенай 16 ліпеня ў Душанбэ сустрэчы міністраў унутраных спраў Таджыкістана і Беларусі Рахімзода Рамазона Хамра і Івана Кубракова.
Пра гэта паведамляецца на сайце МУС Таджыкістана.
У беларускім ведамстве ў сваю чаргу адзначылі, што ў лік “найбольш актуальных напрамкаў міжведамаснага супрацоўніцтва” ўваходзяць “вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне перадавога вопыту па ўсіх сферах дзейнасці, а таксама ўзаемнае навучанне, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў на базе адукацыйных устаноў розных ступеняў прафесійнай адукацыі”.
Адзначаецца, што Кубракоў запрасіў таджыкскага калегу ў Мінск на пасяджэнне Савета міністраў унутраных спраў дзяржаў — удзельніц СНД, якое пройдзе ў жніўні.
“Кіраўнікі нашых краін не проста калегі, яны сябры. Задача пастаўлена адна — каб грамадзяне Таджыкістана і Беларусі адчувалі сябе ў бяспецы, дзе б яны ні знаходзіліся”, — сказаў кіраўнік МУС Беларусі.
Заяўляецца, што па выніках сустрэчы падпісаны “пратакол аб намерах, у якім адлюстраваныя асноўныя напрамкі развіцця двухбаковага супрацоўніцтва”. У паведамленні МУС Таджыкістана дакумент называецца “Пратаколам аб умацаванні супрацоўніцтва”.
21 чэрвеня першы намеснік кіраўніка МУС Юрый Назаранка заявіў, што беларускае ведамства зацікаўленае ва ўсталяванні “прамых практычных кантактаў” з паліцыяй Эсваціні, прэм’ер-міністр якой наведваў у той дзень Беларусь. Сярод прыярытэтных напрамкаў супрацоўніцтва Назаранка назваў процідзеянне міжнароднаму тэрарызму, незаконнаму абароту наркотыкаў і гандлю людзьмі, а таксама ўзаемадзеянне ў сферы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.
5 сакавіка Кубракоў на палях Сусветнага паліцэйскага саміту ў Дубаі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты) заявіў начальніку паліцыя Дубая пра гатоўнасць “працягнуць праграму падрыхтоўкі эмірацкіх супрацоўнікаў паліцыі ў Беларусі па розных напрамках аператыўна-службовай дзейнасці”. Сцвярджалася, што ў рамках форуму беларускі чыноўнік таксама правёў працоўныя сустрэчы з “кіраўнікамі дэлегацый паліцыі Зімбабвэ, Швецыі, краін СНД і іншых”.
На прэс-канферэнцыі 29 лютага ў Мінску Кубракоў заявіў, што ў міліцэйскага ведамства “вельмі цеснае ўзаемадзеянне” з калегамі з Катара і ААЭ.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+