У аперацыі “Бяспечнае Падляшша” на мяжы з Беларуссю возьмуць удзел 17 тыс. польскіх вайскоўцаў
17 ліпеня, Позірк. 1 жніўня польская армія пачынае аперацыю “Бяспечнае Падляшша”, у рамках якой воінскія падраздзяленні будуць несці службу на мяжы з Беларуссю згодна з новымі правіламі.
Пра гэта, паводле інфармацыі Польскага радыё, паведаміў 17 ліпеня віцэ-прэм’ер — міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Паводле яго слоў, у аперацыі возьмуць удзел да 17 тыс. вайскоўцаў, з іх 8 тыс. будуць знаходзіцца непасрэдна ля мяжы, астатнія — у стратэгічным рэзерве. Першай на дзяжурства прыступіць 18-я механізаваная дывізія, якая атрымала назву “Жалезная дывізія”. Як адзначыў міністр, цяпер ля мяжы з Беларуссю сканцэнтравана каля 6 тыс. вайскоўцаў.
Віцэ-прэм’ер адзначыў, што пасля стварэння 13 чэрвеня буфернай зоны колькасць спробаў незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы скарацілася ўдвая.
Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семоняк у сваю чаргу адзначыў, што ўзначаленае ім ведамства разам з МЗС пастаянна аказвае палітычны ціск на Беларусь, каб яна спыніла практыку заахвочвання незаконнага перасячэння мяжы.
Ён пацвердзіў, што Польшча патрабуе супрацоўніцтва Беларусі ў пошуку забойцы польскага жаўнера, які атрымаў смяротнае нажавое раненне на мяжы. “Службы не супакояцца, пакуль гэты чалавек не будзе знойдзены і не прыцягнуты да адказнасці за зробленае”, — заявіў Семоняк.
9 ліпеня паведамлялася, што Польшча плануе звярнуцца да саюзнікаў па НАТО па дапамогу ў ахове мяжы з Беларуссю. Удакладнялася, што ў першую чаргу гаворка ідзе пра Італію, Гішпанію і Грэцыю, якія маюць “багаты досвед барацьбы з нелегальнай міграцыяй”.
3 ліпеня міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што Беларусь “дасылае сотні мігрантаў з расійскімі візамі”, фактычна ўручную кантралюючы колькасць тых, хто спрабуе перайсці мяжу нелегальна.
Бываюць месяцы, “калі колькасць мігрантаў раўняецца нулю”, а бывае, што мяжу спрабуе перайсці “300-400 чалавек у дзень”, сказаў ён.
Толькі ад Мінска залежыць, якімі будуць яго добрасуседскія адносіны з Польшчай, падкрэсліў Сікорскі ў кантэксце магчымага закрыцця Варшавай мяжы з Беларуссю. “Нашы базавыя патрабаванні — каб на волю выйшаў [журналіст-палітвязень] Анджэй Пачобут і спынілася сілавая перакідка мігрантаў”, — дадаў міністр.
2 ліпеня Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню незалежнасці, у чарговы раз заявіў, што нелегальныя мігранты ідуць у Еўрасаюз, таму што іх туды “паклікалі”, у Беларусі іх “лавіць не будуць”.
6 чэрвеня стала вядома пра смерць польскага вайскоўца 1-й танкавай брыгады Матэвуша Сітэка, параненага нажом 28 траўня на мяжы з Беларуссю. Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, вайсковец зазнаў напад мігранта, які ў складзе вялікай групы спрабаваў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі.
13 чэрвеня на польска-беларускай мяжы пачала дзейнічаць буферная зона, пакуль тэрмін вызначаны ў 90 дзён.
З вясны 2021 года на мяжы Беларусі і Еўрасаюза працягваецца міграцыйны крызіс, які ўлады Польшчы і краін Балтыі называюць “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+