Праваабаронцы паведамілі пра затрыманне спявачкі Грыбалёвай

1 лістапада, Позірк. Па месцы жыхарства затрыманая вядомая спявачка, актрыса і тэлевядучая Ларыса Грыбалёва, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Паводле звестак праваабаронцаў, затрыманне адбылося “ўчора ці сёння”. У доме артысткі праведзены ператрус. У чым яе абвінавачваюць, невядома.
Грыбалёва ўключана ў неафіцыйны чорны спіс выканаўцаў, якім забаронена выступаць у Беларусі.
4 траўня Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовае папярэджанне ТАА “ЕўраПлюсТВ”, якое з’яўляецца заснавальнікам тэлепраграмы “Europa Plus TV”. У паведамленні ведамства адзначалася, што мера прынятая “за парушэнне нацыянальнага заканадаўства аб СМІ”.
Праўладныя тэлеграм-каналы ў той жа дзень раскрытыкавалі тэлеканал за допуск да эфіру ў якасці вядучай Грыбалёвай, якая падтрымала пратэсты ў 2020 годзе. Паводле звестак беларускага ПЕНа, на 31 жніўня не менш за 127 дзеячаў культуры знаходзілася ў няволі па палітычных абвінавачваннях. Культурныя дзеячы зазнаюць таксама адміністрацыйны пераслед, многія былі вымушаныя выехаць з Беларусі.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць ІП за 2025 год зменшылася на 13,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ снежні 2025 года колькасць занятых у эканоміцы павялічылася на 10 тыс. — звесткі БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24–26 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБольш за траціну стратных арганізацый Беларусі прыпадае на Мінск і Мінскую вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС паводле пакрыцця знешняга доўгу міжнароднымі рэзерваміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка



