Пракуратура абмежавала доступ да інтэрнэт-рэсурсу “Асацыяцыі палітвязняў Беларусі”

18 ліпеня, Позірк. Паводле пастановы пракурора Магілёўскай вобласці абмежаваны доступ да інтэрнэт-рэсурсу грамадскай арганізацыі “Асацыяцыя палітвязняў Беларусі” (даменнае імя — apbel.com), паведамляе прэс-служба нагляднага ведамства.
Падставай для гэтага, паводле сцвярджэння Генпракуратуры, сталі парушэнні закона “Аб сродках масавай інфармацыі”.
Заяўляецца, што “на партале размяшчаліся інфармацыйныя матэрыялы, якія змяшчаюць прыкметы экстрэмізму, якія накіраваныя на дыскрэдытацыю органаў улады”.
“Дзеянні асоб, якія ўчынілі правапарушэнні і злачынствы, загадзя неправамерна легітымізаваліся і ім надаваўся псеўдастатус “палітвязняў”. Пасля такім грамадзянам прапаноўвалася аказаць бязвыплатную замежную спонсарскую дапамогу”, — гаворыцца ў паведамленні.
Пракуратура ўгледзела ў гэтым парушэнні пп.1.3 п. 1 арт. 38 згаданага закона аб СМІ, згодна з якім “у сродках масавай інфармацыі, на інтэрнэт-рэсурсах забаронены распаўсюд інфармацыі, накіраванай на прапаганду вайны, экстрэмісцкай дзейнасці або якая змяшчае заклікі да такой дзейнасці, іншай інфармацыі, распаўсюд якой здольны нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь або забаронены гэтым законам, іншымі заканадаўчымі актамі”.
На сайце apbel.com паведамляецца, што “Асацыяцыя палітвязняў Беларусі” створаная ў 2024 годзе былымі палітвязнямі, вымушанымі эміграваць, з мэтай аказання падтрымкі палітвязням і іх сем’ям як у Беларусі, так і за мяжой. Арганізацыя мае прадстаўнікоў у Беларусі, Германіі, Грузіі, Літве, Польшчы і Фінляндыі.
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Мы закладваем каштоўнасці Савета Еўропы ў саму аснову нашай будучыні дзяржавы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаДоля стратных арганізацый у 2025 годзе павялічылася ва ўсіх рэгіёнах БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаМногія геаграфічныя рэгіёны ў Арктыцы носяць імёны выхадцаў з Беларусі — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля трох спакойных дзён Літва зноў зафіксавала спробы парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



