Ціханоўская: Хранічны панкрэатыт у жудасных умовах зняволення для Шарэнды-Панасюк раўнасільны смяротнаму прысуду
19 ліпеня, Позірк. Дыягназ “хранічны панкрэатыт”, які выстаўлены палітзняволенай Паліне Шарэндзе-Панасюк, у жудасных умовах зняволення раўнасільны смяротнаму прысуду, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы “Х” (“Твітар”).
“Мы не можам дапусціць, каб яшчэ больш палітвязняў загінула ад рук рэжыму!” — напісала палітык. Фактычна яна паўтарыла асцярогі, выказаныя мужам палітзняволенай Андрэем Шарэндам.
Паводле яго слоў, сваякі палітвязня даведаліся пра захворванне з афіцыйнага адказу адміністрацыі калоніі № 24 у Зарэччы (Гомельская вобласць). Там Шарэнда-Панасюк адбывала пакаранне да змяшчэння ў гомельскае СІЗА № 3, куды яе перавялі ў сувязі з узбуджэннем супраць яе трэцяй справы па арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі).
У першай палове ліпеня Шарэнда-Панасюк знаходзілася на чацвёртай па ліку псіхіятрычнай экспертызе ў РНПЦ псіхічнага здароўя, яе этапаванне з Гомельскага СІЗА № 3 у Мінск заняло дзевяць дзён.
Раней праваабаронцы паведамлялі пра магчымае вызваленне палітзняволенай, назваўшы запланаваны тэрмін выхаду на волю — 21 траўня.
22 сакавіка стала вядома, што Шарэнда-Панасюк звярнулася з прашэннем аб памілаванні да Аляксандра Лукашэнкі: пра гэта яна паведаміла ў інтэрв’ю дзяржтэлеканалу “Беларусь 1”.
У чэрвені 2021 года суд Маскоўскага раёна Брэста прыгаварыў Шарэнда-Панасюк да двух гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму па арт. 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і 368 (абраза прэзідэнта) КК.
У красавіку 2022 года палітзняволеную прыгаварылі яшчэ да аднаго года зняволення паводле ч. 1 арт. 411, у кастрычніку 2023-га — да такога ж тэрміну паводле таго ж артыкула.
21 сакавіка Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць тэрміновыя меры для абароны Шарэнды-Панасюк. Гэта першы падобны выпадак па справах супраць Беларусі.
Раней яе муж, які знаходзіцца з дзецьмі ў эміграцыі, паведамляў, што Шарэнда-Панасюк “мінімум 32 разы змяшчалася ў нечалавечыя ўмовы” штрафнога ізалятара і карцэра, а яшчэ “каля 150 дзён” правяла ў памяшканні камернага тыпу.
Не менш за 250 беларускіх зняволеных знаходзяцца ў смяротнай небяспецы, шасцёра ўжо памерлі, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 13 чэрвеня на слуханнях Камісіі ЗША ў бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (Хельсінкская камісія) “Заглушанае іншадумства: доля палітвязняў і пошук адказнасці”.
У складзены дэмсіламі “гуманітарны спіс” палітвязняў, якія павінны быць неадкладна вызваленыя, уваходзіць 16 чалавек з абмежаванымі магчымасцямі, 91 з цяжкімі захворваннямі, 65 пенсіянераў, 10 чалавек з псіхічнымі расстройствамі, 23 непаўналетніх, а таксама не менш за пяць сем’яў, у якіх у месцах пазбаўлення волі знаходзяцца абодва бацькі.
Не выключана, што некаторыя з гэтых людзей выйшлі на волю 3 ліпеня. Праваабаронцам вядома пра 18 вызваленых палітвязняў. Сярод іх 4 жанчыны і 14 мужчын, у тым ліку асуджаны на 10 гадоў калоніі старшыня Партыі БНФ (дэ-юрэ ліквідаваная ўладамі) Рыгор Кастусёў, які пакутуе на анкалагічнае захворванне.
Вызваленне цяжкахворых апанентаў улады Аляксандр Лукашэнка анансаваў 2 ліпеня.
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+