СМІ: Сярод 10 падазраваных у фінансавых парушэннях на “Белсаце” — цяперашні дырэктар Дзікавіцкі
19 ліпеня, Позірк. У дачыненні да фінансавых парушэнняў на тэлеканале “Белсат” падазраюцца 10 менеджараў, у тым ліку былы дырэктар Агнешка Рамашэўска-Гузы і яе экс-намеснік Аляксей Дзікавіцкі, які цяпер узначальвае медыя.
Пра гэта паведамляецца ў публікацыі журналіста-расследвальніка Яцэка Харлуковіча на партале Onet.
Сцвярджаецца, што кіраўніцтва канала падазраюць у заключэнні без тэндэру 248 кантрактаў. Многія з гэтых кантрактаў не былі выкананы.
У публікацыі адзначаецца, што пасярэднікам у заключэнні згаданых дамоваў выступала ІТ-кампанія, якая належыць 37-гадоваму Шымону Пуачу.
Пуач, як падкрэсліваецца ў матэрыяле, з’яўляецца віцэ-прэзідэнтам фонду, з якім звязаны Пётр Мюлер — прэс-сакратар папярэдняга ўрада Польшчы на чале з Матэвушам Маравецкім.
Харлуковіч паведамляе, што 17 ліпеня распачатае расследаванне паводле падазрэння ў фінансавых парушэннях на “Белсаце”.
Журналіст пацвярджае, што праз парушэнні тэлеканал мог пацярпець страты на суму каля 7 млн злотых (блізу 1,75 млн долараў). Паводле яго сцвярджэння, да страт на суму каля 5 млн злотых (1,25 млн долараў) маглі прывесці дамовы на аказанне ІТ-паслуг c “фальшывымі рахунак-фактурамі ПДВ”.
Пры гэтым, на думку журналіста, “Белсат” мог зусім не звяртацца да пасрэдніцкіх паслуг кампаніі Пуача, а заключыць неабходныя ўгоды наўпрост з інтэрнэт-правайдэрамі.
Выданне падкрэслівае, што Пуач адхіляе абвінавачванні ў свой адрас, заяўляючы, што “цэны на паслугі былі рынкавымі” і што ён “ніколі не атрымліваў ніякай дадатковай фінансавай і асабістай выгады ад заключэння такога кантракту або заказу”.
9 ліпеня абвінавачванні адпрэчыла Рамашэўска-Гузы.
8 чэрвеня журналісты-расследавальнікі Radio ZET і RadioZET.pl Марыюш Гершэўскі і Радаслаў Груца паведамілі што, ліквідатар TVР Даніэль Горгаш “апавясціў пракуратуру аб фінансавых парушэннях” на “Белсаце”.
На яго думку, былое кіраўніцтва канала, у тым ліку Рамашэўска-Гузы, “не выканалі абавязкі і перавысілі паўнамоцтвы”.
Паведамлялася, што праведзеная на “Белсаце” праверка нібыта выявіла сярод іншага фіктыўныя альбо завышаныя рахункі за ІТ-паслугі. Праз гэта Telewizja Polska, у структуру якога ўваходзіў “Белсат”, магла страціць амаль 7 млн злотых.
“Аўдытары сцвярджаюць, што кіраўніцтва “Белсата” заключала дамовы на аказанне ІТ-паслуг без правядзення тэндарных працэдур і без аналізу рынку”, — адзначалася ў матэрыяле.
Яны таксама не выключаюць, што кантракты былі заключаны з кампаніямі, якія або не мелі адпаведнага вопыту, або ствараліся спецыяльна пад канкрэтныя заказы.
Дзікавіцкі стаў дырэктарам “Белсата” ў сакавіку пасля звальнення Рамашэўскай-Гузы.
Раней паведамлялася, што канал увойдзе ў склад медыяструктуры, якая ствараецца на базе TVP. Структура будзе называцца Цэнтрам замежных праграм (ЦЗП) і аб’яднае ўсе тэлеканалы, якія вяшчаюць на замежных мовах.
Паводле слоў кіраўніка TVP World Міхала Бранятоўскага, асноўная праца па стварэнні ЦЗП ўжо праведзеная, цяпер распрацоўваецца яго рэгламент і структура.
Мяркуецца, што ў склад ЦЗП акрамя “Белсата” ўвойдуць расійскі канал “Вось Так” і “ўкраінская рэдакцыя”, якая пачне працу 1 сакавіка 2025 года. Кіраваць ЦЗП будзе TVP World.
У 2023 годзе “Белсат”, асноўнай крыніцай фінансавання якога з’яўляюцца сродкі МЗС Польшчы, атрымаў ад ведамства 63 млн злотых (каля 15,8 млн долараў на сёння), паведаміў Дзікавіцкі на прэс-канферэнцыі 20 сакавіка. На гэты год, паводле яго слоў, гэтая сума скарочаная да 40 млн злотых (крыху больш за 10 млн долараў). Такім чынам, фінансаванне зменшана на 36,5%.
Пасля прыходу да ўлады па выніках парламенцкіх выбараў, якія адбыліся ў кастрычніку 2023 года, урад новага прэм’ер-міністра Дональда Туска пачаў рэвізію грамадскіх і дзяржаўных СМІ, якія, на яго думку, адстойвалі інтарэсы толькі кіруючай да гэтага партыі-канкурэнта “Права і справядлівасць”.
Тэлеканал “Белсат” створаны для вяшчання на Беларусь у 2007 годзе на падставе дамовы паміж МЗС Польшчы і TVP.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка