Мінск 20:03

Па выніках года экспарт у прамысловасці вырасце мінімум на 2,5%, прагназуе кіраўнік Мінпрама

Ілюстрацыйнае фота: bsc.by

22 ліпеня, Позірк. Пры кансерватыўным сцэнарыі развіцця эканомікі па выніках 2024 года Міністэрства прамысловасці прагназуе, што аб’ём вытворчасці ў галіне складзе больш за 31,6 млрд рублёў, экспарт вырасце на 2,5%, заявіў кіраўнік ведамства Аляксандр Яфімаў 22 ліпеня ў Мінску на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі.

“Гэта мінімальныя лічбы, — цытуе міністра прэс-служба Лукашэнкі. — Маюцца пэўныя рэзервы, і Мінпрам разам з прадпрыемствамі будзе выкарыстоўваць максімальна рэзервы для таго, каб яшчэ больш палепшыць гэтыя паказчыкі”.

У 2023 годзе экспарт склаў 6,5 млрд долараў. “У гэтым годзе мы плануем забяспечыць таксама станоўчы тэмп росту экспарту, тым самым паўтарыўшы ўжо дасягнуты рэкорд”, — сказаў Яфімаў.

Паводле яго слоў, першае паўгоддзе 2024 года прампрадпрыемствы завяршылі з ростам вытворчасці да 15,8 млрд рублёў (+4,1%). Экспарт склаў 3,2 млрд долараў (49,2% паказчыка 2023 года), аб’ём вытворчасці імпартазамяшчальных тавараў — 3 млрд (+7,1% да аналагічнага леташняга перыяду).

Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме вырабленай склала 41,9%, у асноўны капітал накіраваныя інвестыцыі на суму 600 млн рублёў (+51,3%), паведаміў чыноўнік. За студзень — травень гэтага года сярэднямесячны заробак склаў 2.384 рублёў (на 12,5% больш ад агульнарэспубліканскага ўзроўню).

Паводле слоў Яфімава, у бліжэйшыя гады плануецца “не проста захоўваць экспарт у Расію, але пры захаванні гэтай долі нарошчваць экспарт у краіны далёкай дугі”. “Да 2030 года мы плануем да 30% усіх экспартных паставак арганізаваць у краіны далёкай дугі”, — падкрэсліў міністр.

У якасці ключавых краін у Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы ён назваў Аргенціну, Бразілію, Венесуэлу, Калумбію, Кубу, Нікарагуа; Афрыцы — Егіпет, Замбію, Зімбабвэ, Кенію, Нігерыю, Тога, Экватарыяльную Гвінею; Азіі — В’етнам, Індыю, Іран, Кітай, Манголію, ААЭ, Пакістан, Турцыю.

Лукашэнка прыгразіў дырэктарам прадпрыемстваў турмой за няздольнасць дабіцца вяртання даўгоў

22 ліпеня, Позірк. Пытанне вяртання знешняй пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці — даўгоў прадпрыемствам — назваў праблемным Аляксандр Лукашэнка 22 ліпеня ў Мінску на нарадзе па пытаннях развіцця беларускай прамысловасці. "Хачу дырэктараў папярэдзіць: гэта турма, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Бо пры такім …
Падзяліцца: