Вячорка: МЗС Польшчы адмаўляе інфармацыю аб забароне на ўезд для беларускіх аўтамабіляў

23 ліпеня, Позірк. Міністэрства замежных справаў Польшчы адмаўляе інфармацыю аб забароне з 1 жніўня ўезду ў краіну аўтамабіляў з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі, паведаміў “Позірку” галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Паводле яго слоў, офіс Ціханоўскай знаходзіцца на сувязі з польскім МЗС, ведамства запэўніла, што “змен пакуль не плануецца”.
Вячорка адзначыў, што абмежаванні на ўезд для беларускіх аўтамабіляў пачалі дзейнічаць “па ўсім ЕС” з 1 ліпеня, аднак Варшава “па просьбе беларускіх дэмакратычных сіл” увяла бестэрміновыя выключэнні для аўтаўладальнікаў з Беларусі ў выпадку, калі транспартны сродак, які ўязджае, не плануецца прадаваць.
Літва, дадаў дарадца, увяла аналагічныя выключэнні “на месяц”.
“З Латвіяй і Эстоніяй гуманітарныя выключэнні нам яшчэ трэба будзе прапісаць і абмеркаваць”, — сказаў Вячорка. 24 ліпеня ён мае намер абмеркаваць гэтае пытанне з эстонскімі ўладамі ў Таліне.
23 ліпеня ў беларускіх тэлеграм-каналах і чатах з’явілася інфармацыя аб забароне з 1 жніўня ўезду ў Польшчу беларускіх аўтамабіляў. Яе апублікавалі некаторыя незалежныя СМІ.
Раней 23 ліпеня ў каментары “Позірку” Вячорка паведаміў, што Польшча ўвяла “найбольш мяккія абмежаванні, якія дазваляюць праязджаць праз мяжу на беларускіх нумарах, калі за рулём беларусы”, Літва фактычна адтэрмінавала на месяц забарону для праезду зарэгістраваных у Беларусі аўто, Латвія і Эстонія ”ўвялі абмежаванні, але з выключэннямі толькі на падставе гуманітарных прычын”.
22 ліпеня ў Вільнюсе паміж офісам Ціханоўскай і прадстаўнікамі Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі адбыліся кансультацыі па новых абмежаваннях на ўезд аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля прарыву мігрантаў праз тунэль Польшча не фіксуе спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў у абароненым грунце вырашчана на 2,3% гародніны менш, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка



