Затрыманы мужчына, які апублікаваў відэаролік з чаргой у ДАІ

26 ліпеня, Позірк. У Гродне сілавікі затрымалі мужчыну, які зняў на відэакамеру і апублікаваў у сацсетках чаргу, якая ўтварылася каля мясцовай Дзяржаўтаінспекцыі. Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.
Запіс, які выклаў мужчына, апублікавалі розныя інтэрнэт-рэсурсы, у тым ліку прызнаныя ўладамі “экстрэмісцкімі”, пад ім з’явілася мноства негатыўных каментароў.
Пасля гэтага начальнік ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў паведаміў, што міністр унутраных спраў Іван Кубракоў даў указанне ГУБАЗіК “устанавіць асоб, якія штучна нагнятаюць абстаноўку і ажыццяўляюць інфармацыйныя ўкідванні, якія не адпавядаюць рэчаіснасці” (цытата па рэлізе МУС).
Пры гэтым ведамства не стала адмаўляць факт ажыятажу, паведаміўшы, што сітуацыя, “якая склалася на днях у рэгістрацыйным падраздзяленні ДАІ УУС Гродзеншчыны”, знаходзіцца на асабістым кантролі міністра. Там адзначылі, што прычынай ажыятажу “стала патрабаванне краін Еўрасаюза ў частцы перасячэння мяжы: у аўтамабілі абавязкова павінен знаходзіцца яго ўладальнік”.
Набліжаны да сілавікоў канал паведаміў, што аўтара відэазапісу затрымлівалі супрацоўнікі атрада спецыяльнага прызначэння “Тайфун”, створанага на пачатку траўня 2023 года (раней такія атрады з’явіліся ў Брэсце, Гомелі і Мінску) для вядзення баявых дзеянняў, барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі, незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі, а таксама для ўзмацнення аховы дзяржаўнай мяжы і забеспячэння бяспекі грамадзян.
Перад камерай сілавікоў затрыманы кажа, што ў 2020 і 2021 годах прайшоў рэгістрацыю ў чат-боте плана “Перамога”. Сілавікі таксама паведамілі, што знайшлі ў мужчыны “бчб-падпіскі” (гаворка, верагодна, пра прызнаныя ўладамі “экстрэмісцкімі” крыніцы інфармацыі. — “Позірк”.).
З 16 ліпеня асобам на легкавых аўтамабілях з беларускімі нумарамі забараняецца ўязджаць у Еўрасаюз праз пункты пропуску на мяжы Латвіі з Беларуссю і Расіяй. Раней гэтая мера была ўведзеная ў адносінах да транспарту, зарэгістраванага ў РФ.
17 ліпеня аб намеры забараніць уезд аўтамабіляў з беларускімі нумарамі заявіла Эстонія. Літва перастала ўпускаць легкавыя аўтамабілі з беларускімі нумарамі 18 ліпеня, але з выключэннямі, якія дзейнічаюць да 16 жніўня.
З 9 ліпеня ў Польшчу не ўпускаюць беларускія аўтамабілі без уладальніка ў салоне.
Суседнія краіны Еўрасаюза тлумачаць свае дзеянні прынятымі 29 чэрвеня новымі санкцыямі ЕС супраць Мінска.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа дэкаду красавіка Латвія спыніла ў 1,5 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь сакавік (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаАмбасада Венгрыі ў Мінску адкрые выбарчы ўчастак для галасавання на парламенцкіх выбарах у гэтай краінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ мінулыя суткі Латвія зафіксавала рэкордную за сем месяцаў колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа падзеж жывёлы супраць кіраўнікоў трох сельгаспрадпрыемстваў Гомельскай вобласці распачатыя крымінальныя справыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка


