Вернікі просяць аднавіць Завальнюка на пасадзе пробашча парафіі Чырвонага касцёла
27 ліпеня, Позірк. Каталіцкія вернікі просяць аднавіць ксяндза Уладзіслава Завальнюка на пасадзе пробашча сталічнай парафіі св. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл), вынікае з адкрытага ліста на парафіяльным сайце, адрасаванага да мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.
“Мы ўсе разумеем, што жывём у часы ганенняў каталіцкага касцёла, разумеем, што вам як пастыру няпроста”, — такім чынам у дакуменце, падпісаным ад імя “вернікаў Мінска”, пракаментавана абвешчанае 26 ліпеня рашэнне іерарха звольніць Завальнюка з пасады пробашча.
Завальнюк, звярнулі ўвагу аўтары ліста, 50 гадоў “нястомна і шчыра служыў Госпаду і людзям у розныя часы”, больш за 40 гадоў “служыў у Беларусі, прыкладаў усе намаганні, каб усе людзі мелі магчымасць пазнаць Бога”, і ніколі не казаў, “што стаміўся, што яму цяжка, нягледзячы на сапраўды нялёгкія ўмовы, асабліва ў апошнія два гады, калі быў закрыты касцёл, калі ў плябаніі былі адключаны вада, свет і ацяпленне”.
“Таму нам вельмі цяжка паверыць, што пробашч прасіў аб звальненні, і таму мы вельмі занепакоеныя далейшым лёсам сапраўды вялікага святара, — гаворыцца ў дакуменце. — Раней мы ніколі не чулі, каб на нашых тэрыторыях святароў, якія маюць паўнату сіл, звальнялі на пенсію, але кожны святар служыў, пакуль меў фізічныя сілы. Няўжо зараз ў нашай архідыяцэзіі так многа ці дастаткова святароў, што прымаюцца такія рашэнні”.
Парафіяне выказалі спадзеў на тое, што Станеўскі паспрыяе вяртанню вернікам Чырвонага касцёла і ксяндза Завальнюка.
У дадатак да адкрытага ліста сайт апублікаваў фрагмент асобнага звароту, верагодна, таксама да Станеўскага — непасрэдна ад вернікаў з парафіі св. Сымона і Алены, у якім тыя просяць апублікаваць прашэнне Завальнюка аб адстаўцы.
“Калі ён яго напісаў, тады надзея ў нас застаецца толькі на вас, Ваша Экселенцыя, — адзначана ў дакуменце. — Мы жадаем прасіць вас і верым, што вы зможаце пераканаць кс. прэлата Уладзіслава Завальнюка забраць сваё прашэнне аб адстаўцы і застацца са сваёй паствай, гэта значыць з намі. Упэўненыя, што вы таксама да глыбіні душы засмучаныя гэтай акалічнасцю і таксама прасілі яго не сыходзіць”.
“Упэўненыя, ён прыняў гэтае рашэнне не зусім глыбока абдумаўшы. Верым, што агульнымі намаганнямі, з вашай дапамогай, з вашым аўтарытэтам мы пераканаем нашага пастыра не пакідаць сваю паству”, — адзначылі вернікі. Калі Завальнюка “не атрымаецца пераканаць”, яны просяць, каб святар заявіў пра сыход публічна.
26 ліпеня Мінска-Магілёўская архідыяцэзія абвясціла, што арцыбіскуп Станеўскі задаволіў прашэнне Завальнюка аб звальненні ў сувязі з дасягненнем 75-годдзя. Святар быў пробашчам парафіі Чырвонага касцёла больш за 30 гадоў. На яго месца іерарх прызначыў ксяндза Франца Рудзя.
Сёлета ў траўні папа рымскі Францішак надаў Завальнюку тытул Капелана Яго Святасці — з нагоды 50-годдзя святарства.
26 верасня 2022 года Чырвоны касцёл быў зачынены (паводле афіцыйнай версіі — на рамонт пасля пажару) і дагэтуль не аднавіў працу. 6 кастрычніка таго ж года з парафіяй скасавалі дамову бязвыплатнага карыстання будынкам касцёла; 14-га стала вядома, што ўлады забаранілі праводзіць набажэнствы ў плябаніі, а 9 лістапада — у асобных памяшканнях і дворыку касцёла.
У сакавіку 2023 года ініцыятыва “Хрысціянская візія” са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла, што адстаўка Завальнюка можа быць адной з умоў, пасля выканання якіх улады згодныя вярнуць Чырвоны касцёл вернікам.
Сёлета 12 ліпеня вернікі звярнуліся да першай намесніцы кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Наталлі Пяткевіч з просьбай “паспрыяць вяртанню” касцёла.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года стасункі дзяржавы і касцёла ў Беларусі ўскладніліся ў сувязі з тым, што многія каталіцкія іерархі і вернікі адкрыта выступілі супраць хвалі гвалту і рэпрэсій, якія рушылі ўслед за масавымі пратэстамі. Некаторыя святары прайшлі праз затрыманні, суды і арышты з палітычных матываў, асобныя былі вымушаныя пакінуць Беларусь.
Цяпер мінскую кафедру і Канферэнцыю каталіцкіх біскупаў Беларусі ачольвае арцыбіскуп Станеўскі, які ў стасунках з уладамі паводзіцца стрымана. У сваю чаргу рэжым Лукашэнкі актыўна прыцягвае іерарха да праўладных мерапрыемстваў і імкнецца прадэманстраваць нармалізацыю стасункаў. Разам з тым у краіне працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да каталіцкіх святароў.
- ГрамадстваЗа апошнія пяць гадоў у Беларусі закрылася 21 школа мастацтваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаБеларусы мусяць уцягваць літоўцаў у сваё кола, а не чакаць, калі тыя імі зацікавяцца — каардынатар "Будзьма беларусамі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатушка ў Гаазе: Ахвярай злачынства дэпартацыі стаў кожны трыццаты беларус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаПасля стварэння адпаведнага рэестра колькасць аўтамабіляў таксі ў Мінску знізіласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа чатыры гады ў Беларусі адрамантавана больш за 13 тыс. км дарог — МінтрансМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаБеларусь не можа дазволіць сабе доўгія выходныя ў студзені — ГалоўчанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаГалоўчанка выказаў надзею на аднаўленне экспарту ў ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ПалітыкаЕўрапейскі выбар можа дазволіць беларусам годна жыць у сваёй краіне, заяўляе дарадца ЦіханоўскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па росце афіцыйнага курсу долара ў лістападзе і за 11 месяцаў 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛітва, незалежна ад палітычных сіл ва ўладзе, будзе дапамагаць дэмакратычнай Беларусі — першы віцэ-спікер СеймаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаУ полацкім пагранатрадзе заявілі аб 11 загінуўшых з пачатку года мігрантахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 лістапада — 1 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 10%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Важна, каб пасля сыходу Барэля ЕС захаваў прынцыповую пазіцыю па БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка