Мінэнерга: Непагадзь парушыла электразабеспячэнне 566 населеных пунктаў Беларусі
29 ліпеня, Позірк. За мінулыя суткі праз непагадзь парушалася электразабеспячэнне 566 населеных пунктаў Беларусі, былі абясточаныя 1.874 трансфарматарныя падстанцыі, 38 ферм, паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі.
Адключэнні электрычнасці зафіксаваныя пераважна ў Гродзенскай, Віцебскай, Мінскай, Гомельскай абласцях. Найбольш пацярпелі Гомельскі, Пастаўскі, Мінскі, Гродзенскі, Іўеўскі, Мядзельскі, Полацкі раёны.
Моцныя дажджы і шквалісты вецер з парывамі 25–27 м/с сталі прычынай падзення дрэў і галін на лініі электраперадачы, што прывяло да іх абрыву, пашкоджання апор. Да ўстаранення наступстваў непагадзі прыцягнулі 108 аварыйных брыгад у складзе 246 чалавек і 105 адзінак тэхнікі.
На 7:00 29 ліпеня, паводле інфармацыі ведамства, аднаўленчыя работы працягваліся ў 165 населеных пунктах.
“Энергетыкі перайшлі на ўзмоцнены рэжым працы. У краіне захоўваюцца складаныя ўмовы надвор’я — сёння ў многіх раёнах прагназуецца моцны заходні і паўночна-заходні вецер парывамі 15–22 м/с, месцамі — да 25–27 м/с. Днём па большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць моцныя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы”, — папярэджвае Мінэнерга.
Шкала Бофарта класіфікуе вецер хуткасцю 14–17 м/с як моцны (7 балаў з 12), 18–20 м/с — вельмі моцны (8 балаў), 21–24 м/с — шторм (9 балаў), 25–28 м/с — моцны шторм (10 балаў).
Непагадзь 13 і 14 ліпеня ў Беларусі прывяла да маштабных пашкоджанняў у сістэме электраперадачы, парушэнняў водазабеспячэння, разбурэнняў. Найбольш ад ураганнага ветру пацярпела Гомельская вобласць, дзе ўводзілі рэжым надзвычайнай сітуацыі.
Праз наступствы стыхіі загінула сем чалавек.
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія 16 месяцаў колькасць спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+