Ціханоўская заклікала ўспомніць на Дзяды “беларускіх герояў”, якія загінулі падчас пратэстаў

2 лістапада, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская заклікала ўспомніць на Дзяды “беларускіх герояў, якія загінулі падчас пратэстаў, у зняволенні, на вайне, змагаючыся за свабоду Украіны і Беларусі”.
“Успаміны пра іх жывуць у нашых сэрцах, у маім сэрцы. А іх смеласць і годнасць натхняюць працягваць змагацца за лепшую будучыню, пра якую мы ўсе марым”, — адзначыла палітык.
Ціханоўская падкрэсліла, што для беларусаў Дзяды — важны дзень яшчэ са старажытных часоў, калі, згодна з традыцыяй, людзі наведваюць магілы родных, блізкіх і сяброў.
Дзяды — славянскі народны памінальны абрад і дзень ушанавання памерлых продкаў.
Жыхар Мінска Аляксандр Тарайкоўскі быў забіты ў ноч на 10 жніўня 2020 года каля станцыі метро “Пушкінская”. Першапачаткова ўлады заявілі, што ў руках мужчыны здэтанавала самаробнае выбуховае прыстасаванне. Пазней журналісты даказалі, што Тарайкоўскі быў бяззбройны, яго расстралялі сілавікі.
19 лютага 2021 года Іван Наскевіч, які ў той час займаў пасаду старшыні Следчага камітэта, заявіў, што “сваімі дзеяннямі Тарайкоўскі правакаваў праваахоўнікаў”, што яны не ведалі яго сапраўдныя матывы і мэты і “дзейнічалі выключна ў рамках наяўных у іх інструкцый”, выкарыстаўшы супраць удзельніка пратэстаў несмяротную зброю.
Генадзь Шутаў 11 жніўня 2020-га атрымаў смяротнае агнястрэльнае раненне падчас пратэстаў у Брэсце. У лютым 2021 года пасмяротна прызнаны вінаватым у супраціве міліцыянеру.
Былі падчас пратэстаў і іншыя ахвяры. У “Позірка” ёсць дакумент, з якога вынікае, што на плошчы Прытыцкага ў Мінску пасля 22 гадзін 10 жніўня брыгада хуткай медыцынскай дапамогі канстатавала смерць невядомага мужчыны меркавана 23-гадовага ўзросту.
Палітзняволены Вітольд Ашурак памёр пры невядомых абставінах у шклоўскай калоніі 21 траўня 2021 года на 51-м годзе жыцця.
7 траўня 2023 года стала вядома, што ў калоніі № 3 (пасёлак Віцьба, Віцебская вобласць) памёр 61-гадовы блогер Мікалай Клімовіч, які меў сур’ёзныя праблемы са здароўем, але ўсё адно быў адпраўлены за краты на год за “абразу” Аляксандра Лукашэнкі (суд Пінска і Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, суддзя Андрэй Бачыла).
11 ліпеня 2023 года ў рэанімацыі памёр 57-гадовы палітзняволены мастак Алесь Пушкін. У яго была прабадная язва, мужчыне ў гродзенскай турме № 1 своечасова не аказалі меддапамогу.
Беларуская праваабарончая супольнасць патрабуе расследаваць выпадкі смерці палітвязняў.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы аб стварэнні роўных умоў рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка