Лукашэнка хоча да канца года сустрэцца з Мадурам, які абвешчаны пераабраным прэзідэнтам Венесуэлы
29 ліпеня, Позірк. Жыхары Венесуэлы “падтрымалі курс на пабудову сучаснай і незалежнай дзяржавы, у якой народ можа самастойна вызначаць свой лёс”, адзначыў 29 ліпеня Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні Нікаласу Мадуру, абвешчанаму пераабраным прэзідэнтам гэтай лацінаамерыканскай краіны.
“У вельмі няпростых умовах венесуэльскаму ўраду ўдалося выйсці на паступальнае аднаўленне эканомікі і падвышэнне ўзроўню жыцця звычайных грамадзян, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка. — Цвёрдую пазіцыю афіцыйнага Каракаса добра чуваць на ўсіх міжнародных пляцоўках”.
На думку Лукашэнкі, Венесуэла пад кіраўніцтвам Мадуры “працягне ўпэўнена крочыць па шляху ўмацавання свайго суверэнітэту, развіцця кампетэнцый па шматлікіх напрамках”.
“Мінск гатовы браць у гэтым актыўны ўдзел, што было пацверджана падчас нядаўняга візіту прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь у Каракас. Разлічваю, што да канца года мы зможам сустрэцца з вамі і прадметна абмеркаваць стан выканання нашых дамоўленасцей”, — адзначыў ён.
Нацыянальная выбарчая камісія Венесуэлы 29 ліпеня абвясціла Мадуру пераможцам прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся напярэдадні. Паводле папярэдніх даных, ён набраў 51% галасоў выбаршчыкаў, якія з’явіліся на ўчасткі, такім чынам пераабраўшыся на трэці тэрмін. Венесуэльская апазіцыя абвінаваціла ўлады ў фальсіфікацыях, шэраг краін рэгіёну заявіў, што не прызнае вынікі выбараў.
Кіраўнік беларускага ўрада Раман Галоўчанка на сустрэчы з міністрам замежных спраў Венесуэлы Іванам Хілем 14 ліпеня ў Каракасе заявіў, што Мінск выказвае Мадуру “цвёрдую і непахісную” падтрымку. “Мы з вялікім нецярпеннем чакаем візіту ў Беларусь Нікаласа Мадуры. Разлічваем, што пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах адной з першых краін ён наведае нашу дружалюбную краіну”, — сказаў прэм’ер.
На яго думку, перамовы ў рамках візіту дапамогуць “знайсці новыя рашэнні”, каб палепшыць паказчыкі двухбаковага гандлю, надаць імпульс “некаторым прамысловым праектам, якія закладаліся яшчэ пры [мінулым прэзідэнце Венесуэлы] Уга Чавесе”.
На наступны дзень Галоўчанка абмеркаваў з Мадурам умацаванне палітычных і эканамічных стасункаў паміж дзвюма краінамі.
Мадура прыйшоў да ўлады па выніках выбараў 14 красавіка 2013 года (паводле афіцыйных даных, за яго прагаласавала 50,76% выбаршчыкаў, за яго апанента Энрыке Капрылеса — 49,07%). У 2014 годзе ў Венесуэле пачаліся масавыя пратэсты, многіх удзельнікаў арыштавалі.
У студзені 2017 года большасць дэпутатаў Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы прагаласавала за абвяшчэнне Мадуры асобай, якая пакінула пасаду кіраўніка дзяржавы, але Вярхоўны суд прызнаў гэтае рашэнне неканстытуцыйным.
Па выніках выбараў 20 траўня 2018 года было абвешчана, што Мадура пераабраны прэзідэнтам (нібыта за яго прагаласавала 67,8% выбаршчыкаў).
На фоне зацягнутага палітычнага крызісу ў студзені 2019 года венесуэльская апазіцыя сфармавала новы цэнтр сілы — спікер Нацыянальнай асамблеі Хуан Гуайда абвясціў сябе выканаўцам абавязкаў прэзідэнта.
Пазней улады і частка апазіцыі заключылі пагадненне аб умовах правядзення прэзідэнцкіх выбараў у 2024 годзе. Паводле інфармацыі The Washington Post, ЗША выказвалі гатоўнасць змякчыць санкцыі супраць нафтавай галіны Венесуэлы, калі выбары пройдуць празрыста, у прысутнасці міжнародных назіральнікаў і прэсы.
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка