Ціханоўская пра напад на “Кропку”: Спадзяюся, мы даведаемся імёны заказчыкаў
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 30 ліпеня 2024 года ў 18:53

30 ліпеня, Позірк. Правакацыяй рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які ўвесь час спрабуе “сутыкнуць ілбамі” беларусаў і літоўцаў, назвала нядаўні напад на беларускую краму і творчую прастору “Кропка” ў Вільнюсе дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
30 ліпеня палітык, а таксама амбасадар па асаблівых даручэннях МЗС Літвы ў дачыненні да Беларусі Аста Андрыяўскене і дэпутат літоўскага Сейма, намеснік старшыні парламенцкай групы “За дэмакратычную Беларусь” Томас Тамілінас наведалі гэтае месца, каб падтрымаць уласнікаў — экс-палітвязня Змітра Фурманава і яго жонку Вольгу.
Ціханоўская нагадала, што падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 года Фурманаў быў членам яе ініцыятыўнай групы, мужчыну затрымалі ў адзін дзень з яе мужам Сяргеем Ціханоўскім. “Ён адбыў тэрмін — паўтара года ў турме, — сказала дэмлідар. — Потым, як і многія беларусы, ён вымушана выехаў з краіны, бо надалей пераследваўся. І вось тут ён адкрыў такую цудоўную краму, дзе выстаўляюцца творчыя беларусы. Гэта кавалачак нашай беларушчыны”.
Навіна пра тое, што ў краме “адбыўся такі акт вандалізму — разбілі шкло і напісалі жахлівы надпіс”, прызналася Ціханоўская, яе шакавала. Палітык перакананая, што здарэнне з “Кропкай” — правакацыя, таму што “рэжыму не падабаюцца добрыя стасункі паміж народам Літвы і свабоднымі беларусамі”.
“Вы памятаеце, быў шэраг правакацый, заснаваны на так званым “літвінізме”. Гэта ўсё робіцца для таго, каб выклікаць негатыўнае стаўленне да беларусаў, а таксама пасеяць страх у беларускім грамадстве тут”, — падкрэсліла яна.
Урад і праваахоўныя органы Літвы “хутка ўзялі пад кантроль сітуацыю” з нападам на беларускую прастору, за што Ціханоўская ім “вельмі ўдзячная”. “Была выклікана паліцыя, якая зафіксавала правапарушэнне. Я спадзяюся, што чалавек, які гэта зрабіў, будзе знойдзены, апытаны, і мы даведаемся імёны заказчыкаў”, — сказала палітык.
Паводле яе слоў, у дэмакратычным грамадстве “не павінна быць месца ксенафобіі ні ў якім яе выглядзе”. Літоўцы, адзначыла дэмлідар, “з разуменнем ставяцца да сітуацыі ў Беларусі”, а ўрад краіны “пастаянна адвакатуе інтарэсы беларусаў на міжнароднай арэне”.
“Тут (у Літве. — “Позірк“.) тысячы і тысячы беларусаў знайшлі надзейны дом. Мы ўсе хочам вярнуцца дадому, але зараз Літва — гэта наш дом. Канешне, такія правакацыі выглядаюць максімальна недарэчна”, — канстатавала яна.
Андрыяўскене выказала падтрымку Фурманавым і “ўсім беларусам, якія змагаюцца за свабоду”. Яна пагадзілася са сцвярджэннем, што тое, што здарэнне — правакацыя, сітуацыя, якая “не ў інтарэсах Літвы”. У сваю чаргу Тамілінас запэўніў, што літоўскі народ добра ставіцца да беларусаў, якія апынуліся ў Літве, і выказаў надзею на тое, што паліцыя разбярэцца ў тым, што здарылася.
Зміцер Фурманаў паведаміў, што на відэазапісе, які мае паліцыя, бачна, як нейкі чалавек “выконвае гэтую замову, фатаграфуе, адпраўляе”. Паводле яго слоў, шкло на замену разбітаму ўжо замоўленае, аднак надпіс на сцяне ўладальнікі крамы пакуль прыбіраць не хочуць. “Лічым, што гэта будзе калі не арт-аб’ект, то такі знак якасці”, — сказаў ён.
У ноч на 28 ліпеня на сцяне прасторы і крамы “Кропка” невядомы пакінуў надпіс на літоўскай мове “вяртайцеся дадому, беларускія свінні” (з трыма арфаграфічнымі памылкамі), былі разбіты вокны.
30 ліпеня партал навін Delfi са спасылкай на прадстаўніка галоўнага камісарыята паліцыі Вільнюскага павета Томаса Бражэнаса паведаміў, што распачата дасудовае расследаванне па факце знішчэння або пашкоджання маёмасці. Суразмоўца медыя не выключыў, што пры высвятленні падрабязнасцяў яно “можа быць перакваліфікаванае ў распальванне нянавісці ці іншае расследаванне”.

Беларуская “Кропка” ў Вільнюсе абвясціла збор грошай на рамонт пасля нападу
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка