Беларуская “Кропка” ў Вільнюсе абвясціла збор грошай на рамонт пасля нападу

30 ліпеня, Позірк. Каманда беларускай творчай прасторы і крамы “Кропка” ў Вільнюсе абвясціла збор грошай на рамонт пасля нападу, які адбыўся на выходных.
“Мы адкрываем рахунак на платформе buymeacoffee, каб вы маглі нам дапамагчы аднавіць шкло і сцены крамы”, — гаворыцца ў паведамленні арганізацыі ў “Інстаграме”.
Варта адзначыць, што карыстальнікі гэтага сэрвісу ўжо ахвяравалі 400 эўра, якія былі заяўленыя мэтай збору, і нават перавысілі яе (на 12:45 — 455 эўра).
Каманда таксама паведаміла, што ахвяраваць сродкі можна непасрэдна на банкаўскі рахунак MB KROPKA (LT977300010185765144 з пазнакай Parama), а падтрымаць беларускіх майстроў лепш за ўсё купляй іх сувеніраў у гэтай краме.
Атака на “Кропку” была здзейсненая ў літоўскай сталіцы ў ноч на 28 ліпеня. На будынку невядомыя пакінулі надпіс на літоўскай мове “вяртайцеся дадому, беларускія свінні” (з трыма арфаграфічнымі памылкамі). Таксама было разбіта акно. Уладальнік арганізацыі экс-палітвязень Зміцер Фурманаў заявіў “Позірку”, што лічыць здарэнне “правакацыяй лукашыстаў”.
Творчую прастору і краму “Кропка” ў літоўскай сталіцы Фурманаў адкрыў разам з жонкай Вольгай у траўні 2024 года.
Там прадаюцца сувеніры, вырабленыя ў тым ліку майстрамі, якія змушана пакінулі Беларусі пад пагрозай палітычнага пераследу.
Напад на “Кропку” — “чарговая правакацыя рэжыму” Лукашэнкі, каб “пасварыць беларусаў і літоўцаў, сфармаваць варожае стаўленне да беларусаў у Літве і пасеяць пачуццё страху сярод беларускай супольнасці”, такое меркаванне выказала 29 ліпеня дэмакратычная лідар Святлана Ціханоўская.

- ГрамадстваЗа першы квартал 2025 года ў ДТЗ на беларускіх дарогах загінула або траўмавалася 735 жывёл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх карт амаль дасягнула 20 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла за год у 5,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаУ Гомелі і вобласці КДБ працягвае праверку адвакатаў — крыніца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка